Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


У Беларусі 15 студзеня завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ніжняй палаты парламента і мясцовых саветаў. На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуе 225 чалавек. Паглядзелі, хто вырашыў стаць дэпутатам, — ёсць і нечаканыя прозвішчы.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Дэпутатам вырашыла стаць цяперашні міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч — у выпадку перамогі яна будзе вымушаная пакінуць сваю пасаду: згодна з беларускім заканадаўствам, дэпутат Палаты прадстаўнікоў не можа быць чальцом урада.

Акрамя яе пра свае амбіцыі заявілі прапагандыст, які стаў дыпламатам, Аляксандр Шпакоўскі, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, спартоўка Анастасія Мірончык-Іванова, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, скандальна вядомы генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў і старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.

Пойдуць у дэпутаты і сілавікі — былы намеснік кіраўніка МУС, а цяпер памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Мінску Аляксандр Барсукоў, начальнік УСК па Мінскай вобласці Аляксандр Ліс, начальнік штаба МУС Ігар Пашкоў, намеснік начальніка УКДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Андрэй Крупенькін.

Нагадаем, на 25 лютага 2024 года ў Беларусі запланаваны адзіны дзень галасавання. Святлана Ціханоўская ўжо назвала гэтую электаральную кампанію бязвыбарамі і падманам, а таксама заклікала ігнараваць адзіны дзень галасавання. Супольнасць «Сумленныя людзі» падтрымала стаўленне Ціханоўскай да падзеі, але пры гэтым там не згодныя з тым, што так званы адзіны дзень галасавання трэба ігнараваць. Арганізацыя называе 25 лютага магчымасцю праз актыўны байкот прыцягнуць больш прыхільнікаў годнай будучыні для Беларусі і заклікае абмяркоўваць з сябрамі і блізкімі палітычную сітуацыю ў краіне і адзначаць у бюлетэнях «супраць усіх».