Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Урад увёў чарговыя змены што да бізнесу з «недружалюбных» краін. Гэтым разам чыноўнікі прапісалі, як будзе працаваць спецыяльны збор з замежных інвестараў, якія хочуць прадаць свой бізнес у Беларусі, але не могуць гэта зрабіць праз уведзеныя абмежаванні. Падрабязнасці пра гэтыя змены расказала Дзяржкаммаёмасць. Нагадаем, у кастрычніку мінулага года Аляксандр Лукашэнка ўвёў для іх камісію не менш за 25% ад рынкавага кошту прадаваных акцый або нерухомасці.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У кастрычніку мінулага года для тых замежных інвестараў з «недружалюбных» краін, якія спрабуюць згарнуць свой бізнес у нашай краіне, але не могуць гэта зрабіць праз уведзеныя абмежаванні, увялі спецыяльны збор. Такія бізнесоўцы мусяць заплаціць у бюджэт унёсак у памеры не менш за 25% ад рынкавага кошту адчужальных доляў (акцый) або нерухомай маёмасці.

Цяпер жа ўрад падрыхтаваў спецыяльную пастанову, у якой прапісалі, які бізнес можа прэтэндаваць на выплату такога збору і як гэта можна зрабіць. Пра гэта паведамляе Дзяржкаммаёмасць. Каб атрымаць дазвол на продаж бізнесу, трэба звярнуцца ў абласныя выканкамы або Мінгарвыканкам па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы з адпаведнай заявай.

Чыноўнікі на месцах павінныя ўхваліць (ці не) заяву, а таксама вызначыць памер унёску ў дзяржбюджэт і тэрміны, калі яго трэба зрабіць. Але камісія мусіць складаць не менш за 25% ад рынкавага кошту адчужальных доляў або нерухомай маёмасці.

У некаторых выпадках гэты збор могуць вярнуць у будучыні. «Вяртанне выплачанага ўнёску прадугледжваецца толькі ў выпадку неажыццяўлення (невыканання) угоды па адчужэнні нерухомай маёмасці юрыдычнымі асобамі, у статутных фондах якіх доля ўласнасці асобаў з замежных дзяржаваў складае 25% і больш», — удакладняе Дзяржкаммаёмасць.

Чытайце таксама