Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Рынак працы ў Еўропе імкліва змяняецца: за апошні год канкурэнцыя за працоўныя месцы падвоілася, з’явіліся новыя пазіцыі, якіх 20 гадоў таму наогул не было. Пра гэта, абапіраючыся на даследаванні LinkedIn, паведамляе выданне «Беларусы і рынак».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Паводле прагнозаў сацыяльнай платформы, арыентаванай на працаўладкаванне, у 2024-м пік росту прыпадзе на галіны, звязаныя з устойлівым развіццём, штучным інтэлектам і інавацыйным развіццём бізнесу.

Эксперты LinkedIn правялі даследаванне, вывучыўшы мільёны вакансій, адкрытых у перыяд з 1 студзеня 2019 года да 31 ліпеня 2023 года, і разлічыўшы тэмпы росту для кожнай катэгорыі пасадаў. Яны выявілі, што дзве траціны (67%) еўрапейскіх спецыялістаў разглядаюць магчымасць змены месца працы ў 2024-м, нягледзячы на ўсё большую канкурэнцыю на рынку працы.

У 2022 годзе ў Вялікабрытаніі і Францыі на кожных двух актыўных спашукальнікаў на LinkedIn прыпадала адна вакансія. Сёння ж — адно месца на кожных чатырох спашукальнікаў. 37% еўрапейскіх спецыялістаў адзначаюць, што шукаюць лепшы аклад, яшчэ 19% рэспандэнтаў мараць знайсці цікавейшую магчымасць для развіцця кар’еры.

Пералікі прафесій з самым хуткім ростам вар’ююцца ад краіны да краіны, але агульная тэндэнцыя — у пашырэнні попыту на кампетэнцыі, звязаныя са штучным інтэлектам, устойлівым развіццём і кібербяспекай.

Да самых запатрабаваных пасадаў адносяцца менеджар па ўстойлівым развіцці, інжынер па штучным інтэлекце і аналітык па кібербяспецы.

— Сёння відавочна, што штучны інтэлект і ўстойлівае развіццё — асноўныя фактары, якія кардынальна змяняюць рынак працы; прадпрыемствы ўсё часцей імкнуцца наймаць прафесіяналаў з навыкамі ў сферы экалогіі і штучнага інтэлекту, — кажа кіраўнічы дырэктар LinkedIn у Еўропе і Лацінскай Амерыцы Джош Граф. — Вакансіі ў гэтых галінах сталі аднымі з самых хуткарослых па ўсёй Еўропе.

Пяць самых запатрабаваных пазіцый у Вялікабрытаніі ў парадку змяншэння: менеджар па ўстойлівым развіцці, прадстаўнік па развіцці продажаў, аналітык па андэррайтынгу (гэта аналіз інфармацыі пра дзейнасць кампаніі і яе кліентаў для ацэнкі імаверных даходаў і стратаў), дырэктар па даходах і стаматолаг.

У справаздачы таксама адзначаецца: многім спашукальнікам нялёгка знайсці адпаведнасць паміж сваімі навыкамі і запытамі, апісанымі ў вакансіях, бо тэмп змяненняў надзвычай вялікі. 55% менеджараў па падборы персаналу ў Еўропе лічаць, што іх кампаніі прапускаюць кваліфікаваных кандыдатаў — у немалой ступені праз кепскую адаптыўнасць дырэкцыі.

— Многіх з гэтых прафесій не існавала 20 гадоў таму. Рынак працы працягвае мяняцца так імкліва, што менавіта адаптыўнасць мусіць ставіцца кіраўніцтвам кампаній у аснову, — удакладняе Граф. — Калі дагэтуль ініцыятывы па навучанні і развіццю разглядаліся як прыемны бонус, то ў цяперашніх умовах павышэнне кваліфікацыі, перакваліфікацыя маюць вырашальнае значэнне для прыцягнення і ўтрымання талентаў, для забяспечання супрацоўнікаў навыкамі, неабходнымі для адаптацыі да свету вакансій, які хутка змяняецца.