Мінсельгасхарч змяніў мінімальныя цэны на некаторыя тавары, якія пастаўляюць на экспарт. Гэтым разам — на малочную прадукцыю для расійскага рынку. Так, з 2 красавіка выраслі цэны на малако, вяршкі і сметанковае масла.
Да прыкладу, мінімальныя экспартныя цэны на малако і тлустыя вяршкі выраслі з 335 да 340 расійскіх рублёў за кілаграм. А сметанковае масла з утрыманнем малочнага тлушчу ад 72 да 80% падаражэла з 560 да 580 расійскіх рублёў за кілаграм. Для іншых краін гэтыя цэны не падымаюць.
Раней Мінсельгасхарч павышаў мінімальныя цэны на малочныя прадукты на экспарт на расійскі рынак з 23 сакавіка, а да гэтага — з 8 сакавіка.
Нагадаем, малочная прадукцыя ўваходзіць у лік тавараў, якія Беларусь найбольш актыўна пастаўляе на расійскі рынак.
Чытайце таксама