Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Буйны арабскі інвестар Мухамед Алі Алабар, кампанія якога забудоўвае ў Мінску комплекс «Паўночны бераг», збіраецца прадаць сваю долю ў бізнесе ў Беларусі. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Як паведамляецца, ужо дасягнутая папярэдняя дамоўленасць пра продаж бізнесу. Нагадаем, гэты інвестар з ААЭ атрымліваў у Мінску добрыя ўчасткі зямлі пад забудову.

Макет застройки «Северного берега», июль 2023 года. Фото: Сергей Пожога, «Минск-Новости»
Макет забудовы «Паўночнага берага», ліпень 2023 года. Фота: Сяргей Пажога, «Мінск-Навіны»

Хто можа купіць актывы ў інвестара з ААЭ, не паведамляецца. Паводле звестак Reuters, ягоны адыход з беларускага рынку звязаны з супрацоўніцтвам бізнесоўца з Джарэдам Кушнерам — зяцем экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Як паведамляецца, Мухамед Алі Алабар можа заняцца перабудовай былога будынка штаба югаслаўскай арміі ў Сербіі ў жылы комплекс.

Паводле звестак Reuters, рашэнне інвестара сысці з Беларусі «стала навіной» для Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка аддаваў кампаніі Мухамеда Алі Алабара добрыя ўчасткі зямлі ў Мінску пад забудову. Так, кампанія з ААЭ Emaar Properties займаецца засваеннем і забудовай тэрыторыі комплексу «Паўночны бераг», які мяркуецца ўзвесці ў паўночнай частцы Мінска. Гэта адна з найбуйнейшых эмірацкіх дэвелаперскіх кампаній, уладальнік самага высокага будынка ў свеце, дубайскага хмарачоса «Бурдж-Халіфа». Упершыню пра намер будаўніцтва «разумнага горада» ў Мінску кіраўнік кампаніі Мухамед Алі Алабар заявіў у кастрычніку 2020 года пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Улетку 2021-га пасля яшчэ адной сустрэчы была падпісаная інвестыцыйная дамова з Emaar Properties пра будаўніцтва комплексу, які назвалі «Паўночны бераг». Праект быў разлічаны на тэрмін да 2040 года і меркаваў інвестыцыі ў 4 млрд еўра.

Восенню 2023 года Аляксандр Лукашэнка аддаў яшчэ адзін участак пад «Паўночны бераг».

Чытайце таксама