Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  6. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  13. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  14. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  15. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
Читать по-русски


З 1 сакавіка сілавікі атрымалі супердоступ да плацяжоў беларусаў. З таго часу на іх ўказанне банкі блакуюць асобныя рахункі, а іх уладальнікаў выклікаюць на гутаркі. «Люстэрка» паразмаўляла з двума беларусамі, якія трапілі ў такую сітуацыю, — абодва яны мелі справы з крыптавалютай. Суразмоўцы расказалі, пасля якіх падзей сталі недаступныя іх рахункі, ці звярталіся яны па тлумачэнні да праваахоўнікаў і чым скончыліся іх гісторыі з блакаваннямі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«У міліцыі апыталі як сведку па справе»

Нашая зямлячка Аксана (імёны герояў змененыя) мае зарплатны карт-рахунак у адным з беларускіх банкаў. Нядаўна дзяўчына зайшла ў віртуальны асабісты кабінет, каб праверыць паступленні грошай. Яна ўбачыла, што на балансе хоць і ёсць пэўная сума, ёй яна недаступная.

— Я адразу патэлефанавала ў банк. Там патлумачылі, што рахунак мой заблакаваны, маўляў, з міліцыі (прычым не таго горада, дзе я жыву) прыйшла папера пра гэта. Прычыну такога распараджэння ад РУУС аператарка банка не ведала, яна змагла мне сказаць толькі нумар дакумента, які паступіў да іх, — успамінае Аксана.

Дзяўчына адразу патэлефанавала ў міліцыю, каб даведацца прычыну блакавання рахунку. Яна назвала нумар дакумента, які ёй паведамілі ў банку. У РУУС пацікавіліся, дзе жыве Аксана, а потым паведамілі, што перанакіруюць справу па месцы яе знаходжання. Беларусцы трэба толькі чакаць, маўляў, з ёй звяжуцца мясцовыя міліцыянты.

— У РУУС мне сказалі, што блакаванне рахунку — гэта звычайная рэч. Нібыта за дзесяць дзён мусяць правесці праверку, тады і разблакуюць рахунак.

Літаральна праз паўгадзіны дзяўчыне патэлефанавалі ўжо з міліцыі яе горада — хацелі ўдакладніць асабістыя звесткі. На наступны дзень зноў быў званок, гэтым разам Аксану выклікалі ў РУУС.

— Я паехала ў той жа дзень, бо мне патлумачылі, што так атрымаецца хутчэй разабрацца і разблакаваць рахунак. У міліцыі мяне апыталі як сведку па справе, над якой яны працуюць: ашуканцы падманулі нейкую дзяўчыну падчас p2p-угодя (угода наўпрост паміж пакупніком і прадаўцом, а не праз якога-небудзь пасярэдніка. — Заўв. рэд.).

Здавалася б, пры чым тут Аксана? Як высветлілася, яна — карыстальніца платных анлайн-гульняў, для ўдзелу ў якіх патрэбныя токены (калі зусім спрасціць, то гэта фішка або жэтон, толькі лічбавыя). Нядаўна беларуска набывала іх праз віртуальны кашалёк на p2p-маркетплэйсе. Токены яна выкарыстала не ўсе і неўзабаве вырашыла іх прадаць, каб аплаціць арандаванае жыллё.

— Адтуль з угоды мне і паступілі грошы. Пры гэтым удзельнік, з якім у мяне была ўгода, задзейнічаў трэцюю асобу (тую самую ашуканую дзяўчыну), а я пра гэта не ведала, — патлумачыла сутнасць справы Аксана.

У міліцыі ўдакладнялі, для чаго дзяўчына прадавала токены — каб зарабіць ці для асабістых мэтаў (Аксана адзначыла другі варыянт). Дзяўчына кажа, што давала паказанні ў РУУС. Пасля апытання тэлефон Аксаны агледзелі «на прадмет рэчаў, якія цікавяць следства» — БЧБ-сімволікі, наркотыкаў, тэрарызму і іншага, а таксама зрабілі некалькі скрыншотаў.

Аксана ўспамінае, што падчас гутаркі міліцыянты паведамілі, што цяпер блакуецца шмат рахункаў, якія мелі дачыненне да ўгодаў на біржах па гандлі крыптавалютай. У выніку дзяўчыне сказалі, што цяпер ёй трэба чакаць, але рахунак пакуль застаецца заблакаваным, невядома, калі здымуць абмежаванні. Прычым зарплата на картку прыходзіць, але скарыстацца грашыма Аксана не можа.

— Таксама мне паведамілі, што я павінная заплаціць падатак за продаж токенаў. Прычым я нават не ведала, што гэта абкладаецца падаткам, да таго ж мне трэба было толькі пару разоў купіць-прадаць. Думала, што ўсё проста і законна. Але я не магу цяпер заплаціць падаткі — рахунак жа заблакаваны, а іншага ў мяне няма. Хоць да падаткавікоў мне не тое што ісці, нават тэлефанаваць ім страшна.

Аксана кажа, што некалькі дзён жыве вельмі сціпла. Наяўных грошай у яе няма, таму нядаўна яна пазычыла ў знаёмага 100 рублёў на ежу, але гэтая невялікая сума разышлася вельмі хутка. Цяпер мяса ў лядоўні ў дзяўчыны няма, кажа, два дні яна ела толькі грэчку і макарону.

«Прайшло ўжо амаль два тыдні, са мной так ніхто і не звязваўся»

Мацвей жыве і працаўладкаваны не ў Беларусі, але ў яго ёсць картка беларускага банка, ён ёю карыстаецца для рэдкіх аплат падарункаў родным. Для папаўнення рахунку мужчына выкарыстаў крыптавалюту.

— «Крыпту» я купляў за валюту на біржы Binance, потым прадаваў яе з дапамогай p2p-маркета. Карыстаўся гэтым метадам больш за год, ніколі праблем не ўзнікала, — расказаў суразмоўца.

У канцы сакавіка Мацвей атрымаў на беларускую картку перавод ад продажу крыптавалюты, гэта была сума блізу 700 рублёў. Ён траціў гэтыя грошы, але праз тры дні яго рахунак заблакавалі, пра гэта прыйшло паведамленне з банка.

— Пасля гэтага я спачатку чакаў, што, можа, мне хтосьці патэлефануе з органаў (роўмінг у мяне працуе), але за тыдзень са мной так ніхто і не звязаўся. Я напісаў у тэхпадтрымку банка, яны паведамілі мне нумар справы і орган, які яе вядзе.

Мацвей некалькі дзён не мог датэлефанавацца да следчага, а калі той нарэшце адказаў, то паведаміў, што грошы мужчыны, якія яму прыйшлі на беларускую карту, «нячыстыя», іх скралі ашуканцы.

— Ашуканцы кагосьці падманулі. Яны ці то завалодалі карткай і перавялі мне з яе грошы, каб купіць «крыпту», ці то спачатку перавялі сабе з карты ахвяры, а потым у гэты ж дзень ужо на маю картку, каб набыць «крыпту». У следства былі асцярогі, што я замяшаны ў схеме.

Уладальнік карткі пакінуў супрацоўніку свае кантакты, сказаў, што можа скінуць скрыншоты перапіскі з контрагентам і пацверджанне паходжання грошай для куплі крыптавалюты.

— З таго часу прайшло ўжо амаль два тыдні, са мной так ніхто і не звязваўся. Мой рахунак па-ранейшаму пад арыштам, там заставалася ўсяго каля 50 даляраў.

Суразмоўцу вядома, што гэтую справу перадалі ў Следчы камітэт, але ён не бачыць, што хтосьці расследуе яе і высвятляе нейкія нюансы.

«Люстэрка» працуе ўжо больш за два гады. Мы адкрыта гаворым пра тое, што сапраўды хвалюе беларусаў. Без цэнзуры, без прапаганды.

Падтрымайце рэдакцыю

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца прафесійным і незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.