Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Аляксандра Лукашэнку на безальтэрнатыўнай аснове абралі старшынёй Усебеларускага народнага сходу.

Фото: president.gov.by
Фота: president.gov.by

Выступоўцы прасілі Лукашэнку «ўзваліць на сябе гэтую ношу», разважалі, што патрэбны «лідар са стратэгічным мысленнем», «чалавек ад зямлі», якім і ёсць Лукашэнка.

Сам Лукашэнка адзначыў, што ў зале «сабраліся лукашысты, ворагаў тут няма і не будзе», і заяўляць самаадвод не стаў.

«Увесь гэты сыр-бор задумаў дзейны прэзідэнт. Ведаеце чаму. Я не аднойчы пра гэта казаў. Мы, і я ў тым ліку, перш за ўсё я, — пакаленне палітыкаў, што адыходзяць. І я вельмі спадзяваўся і спадзяюся, што калі нас не стане, вы — УНС — утрымаеце краіну», — разгаварыўся Лукашэнка.

Такім чынам, у бюлетэнь для таемнага галасавання на пасаду кіраўніка УНС было ўключанае адно прозвішча.

На пасаду намесніка старшыні УНС прапанавалі вылучыць памочніка Лукашэнкі — Аляксандра Косінца. У ягоную падтрымку выступіў і сам Лукашэнка, заявіўшы, што «думаю, мы не памылімся, калі падтрымаем кандыдатуру Косінца». Зала запляскала.

У выніку выбар быў прадказальны. Лукашэнку абралі пераважнай большасцю галасоў. Як паведаміла кіраўніца падліковай камісіі, толькі адзін дэлегат быў супраць.

Косінец таксама быў абраны большасцю галасоў. Са 1158 дэлегатаў за яго прагаласавалі 1148 чалавек, дзесяць выказаліся супраць.

Нагадаем, у лютым 2022 года беларускія ўлады правялі рэферэндум, пасля якога змянілася Канстытуцыя Беларусі.

У Беларусі з’явіцца новы орган улады — Усебеларускі народны сход. У яго склад увойдзе 1200 чалавек. Сярод іх — дзейны на той момант і былы прэзідэнты, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, грамадзянскай супольнасці, мясцовыя дэпутаты.

Цяпер Аляксандр Лукашэнка (і толькі ён) можа адначасова займаць крэсла прэзідэнта і кіраўніка УНС.