Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Урад увёў чарговыя контрсанкцыі што да тавараў з «недружалюбных» краін. Паглядзелі, як гэта адаб’ецца на выбары пакупнікоў. Спойлер: у цэлым можна сказаць, што цяперашняе рашэнне пра контрсанкцыі з боку Мінска мае фармальны характар.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Урад Беларусі забараніў з 31 жніўня ўвозіць і прадаваць шэраг тавараў з «недружалюбных» краін. У чорны спіс трапіла ўсяго некалькі відаў ежы, а таксама нехарчовыя пазіцыі. Калі разабраць кожны новы пункт, то акажацца, што па многіх з іх абмежаванні могуць застацца незаўважнымі.

І яшчэ адна выснова: падобна, у некаторых выпадках улады пастараліся прыбраць канкурэнтаў, аднак ад гэтага выйграюць беларускія і расійскія вытворцы аналагічнай прадукцыі.

Якая сітуацыя з прадуктамі, што трапілі пад санкцыі?

Хутчэй за ўсё, не моцна ўдарыць па многіх беларусах забарона на заходнюю макарону. І не толькі таму, што многія купляюць беларускую прадукцыю, а таксама таму, што італьянскія брэнды, якія ёсць на нашым рынку, ужо шмат гадоў вырабляюцца ў Расіі. У першую чаргу гэта датычыць вядомай макароны Barilla, але таксама такой, напрыклад, як Federici і Pasta Zara.

З прылаўкаў знікнуць Reggia і Delverde, якія везлі да нас проста з Італіі. У цэлым макарона з цвёрдых гатункаў пшаніцы будзе, але выбар застанецца паміж расійскай (нават калі пад сусветнымі брэндамі) і беларускай.

Прыкметнейшай будзе страта імпартных яблыкаў. Цяпер у гандлёвых сетках ёсць даволі вялікі выбар польскай, нідэрландскай, італьянскай, малдаўскай садавіны. Прычым увезеныя з Польшчы яблыкі звычайна канкуравалі цаной нават з айчыннымі. Пасля 31 жніўня, мяркуючы з усяго, многія з іх знікнуць. А тыя, што застануцца, напрыклад, чылійскія, будуць даражэйшыя праз складанейшую лагістыку.

Ассортимент и цены на импортные яблоки. 12 августа 2024 года. Коллаж из скриншотов с сайта edostavka.by
Асартымент і цэны на імпартныя яблыкі. 12 жніўня 2024 года. Калаж з скрыншотаў з сайта edostavka.by

Што да маргарыну, які трапіў пад забарону, то ў розніцы ў асноўным сустракаецца альбо айчынны, альбо расійскі такі прадукт. Аднак імаверна, што імпартным карыстаюцца вытворцы кандытарскіх вырабаў.

Што наконт нехарчовых тавараў?

У чорны спіс трапіў цэмент. Аднак, як вынікае са звестак Белстата, у першай палове гэтага года 84% гэтага матэрыялу ў продажы былі айчыннай вытворчасці. З таго, што прапануюць у продажы анлайн, ёсць таксама нямала расійскай альтэрнатывы. Знайсці заходні прадукт істотна складаней.

Мінеральныя і хімічныя ўгнаенні таксама трапілі пад контрсанкцыі Мінска. У Беларусі ёсць прадпрыемствы, якія рэалізуюць такую імпартную прадукцыю, уключаючы ўвезеную з заходніх краін. Такім чынам, у гэтым выпадку цяжкасці могуць узнікнуць у фермераў і агароднікаў-аматараў. Ім застанецца пераходзіць на беларускія, расійскія і ў рэдкіх выпадках увезеныя з далёкіх краін аналагі. Дзяржаўныя сельгаспрадпрыемствы, відаць, ужо вымушаныя набываць беларускія ўгнаенні.

Хутчэй за ўсё, многія не заўважаць забароны на імпарт пластыкавага посуду і прыбораў, бо ў нашай краіне ёсць свае вытворцы. Таксама ёсць дастаткова варыянтаў такога посуду, які выкарыстоўваюць рэстараны і кавярні для дастаўкі і продажу прадуктаў на вынас.

Эмбарга закранула розныя драўняна-стружкавыя пліты. У гэтым выпадку таксама можна сказаць, што пакупнікі знойдуць беларускую і расійскую альтэрнатыву. Тым больш што цяпер наш рынак у асноўным запоўнены айчыннымі такімі таварамі. Тое ж датычыць іншых піламатэрыялаў, у гандлі такая прадукцыя беларускай вытворчасці складае каля 95%.

Папяровая ўпакоўка таксама аказалася ў чорным спісе, зацверджаным урадам. У гэтым выпадку таксама ёсць беларуская альтэрнатыва. Што ж да крафтавых папяровых пакетаў, то ад адыходу невялікай часткі заходняга імпарту выйграюць расіяне. Менавіта адтуль ідзе на беларускі рынак вялікая частка такіх тавараў.

Нельга будзе імпартаваць заходнюю дахоўку і цэглу, што таксама азначае адсутнасць альтэрнатывы ў гэтым выпадку ў будаўнічай сферы. Аднак і тут наўрад ці можна казаць пра ўзнікненне дэфіцыту тавару.

Ці распаўсюджваецца забарона на ўвоз гэтых тавараў фізічнымі асобамі?

Калі нехта вырашыць завезці гэтыя тавары з-за мяжы для сябе, то абмежаванні не дзейнічаюць. Але трэба ўлічваць, што дзейнічаюць бязмытныя ліміты, за перавышэнне якіх трэба плаціць.

Чытайце таксама