Месячная інфляцыя ў кастрычніку ў Беларусі склала 0,5% адносна верасня, паведамляе Белстат. Прыкметней за ўсё ў мінулым месяцы падаражэлі прадукты.
Прадукты ў кастрычніку сталі даражэйшыя на 0,7% адносна верасня, нехарчовыя тавары і платныя паслугі — на 0,3%.
Гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 5,9% адносна аналагічнага месяца 2023-га. Прыкметней за ўсё падаражэлі прадукты — на 7,2%. Нехарчовыя тавары за апошні год дадалі ў цане 4,1%, а платныя паслугі — 6%.
За 10 месяцаў гэтага года інфляцыя склала 4,3%.
Чыноўнікі спрабуюць стрымаць рост цэн жорсткім цэнавым дзяржрэгуляваннем.
Нагадаем, раней Нацбанк таксама заяўляў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі, звязаныя ў тым ліку з тым, што насельніцтва і бізнес актыўна набіраюць крэдыты. Эксперты таксама бачаць у гэтым рызыкі для нацыянальнай валюты.
Чытайце таксама