Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


/

З’явілася некалькі змяненняў для кіроўцаў. Да прыкладу, увялі новую электронную паслугу, якая датычыць выдачы дазволу на допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху. «Люстэрка» склала падборку новаўвядзенняў.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Новая электронная паслуга

На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» сталі даступныя новыя адміністрацыйныя працэдуры, якія датычаць транспарту. Так, фізічныя і юрыдычныя асобы могуць атрымаць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Выключэнне — колавыя трактары, прычэпы, паўпрычэпы да іх.

Каб атрымаць гэтую паслугу, трэба запоўніць форму заявы і прымацаваць файлы з дакументамі. Сярод іх — тэхпашпарт на транспарт і пацверджанне аплаты (але калі вы ўнеслі грошы праз АРІП, то паказваць чэк не трэба).

Каб фізасобам скарыстацца паслугай, трэба прайсці аўтэнтыфікацыю праз увод лагіна-пароля.

Тэхагляд транспарту. Мінтранс удакладніў патрабаванні да дыягнастычных станцый

З 5 лістапада з’явіліся новаўвядзенні ад Мінтранса для дыягнастычных станцый. Да прыкладу, работнікі такой станцыі падчас выканання службовых абавязкаў павінныя мець бэйдж з фатаграфіяй, а таксама указаннем уладальніка дыягнастычнай станцыі, пасады службоўца, прозвішча, імені.

Таксама прапісалі даўжыню канавы агляду пры ўладкаванні ўваходу ў яе праз тунель.

Станцыі тэхагляду таксама могуць цяпер не вылучаць асобнага вытворчага памяшкання для выдачы дазволаў, а таксама атрымалі магчымасць правяраць тэхнічны стан і канструкцыю транспартных сродкаў у тым ліку на тупіковай лініі.

Таксама ў пастанове Мінтранса згадалі розныя варыянты ўладкавання дарожнага пакрыцця для пляцовак для транспарту, які чакае ці прайшоў тэхагляд.

Навіны па АСАГА

Дзярждума Расіі прыняла адразу ў другім і трэцім чытаннях закон, якім прапануецца распаўсюдзіць дзеянне поліса АСАГА на тэрыторыю Беларусі. У прыватнасці, аўтаўладальнікі змогуць купіць пашыраны поліс АСАГА для Расіі і Беларусі ў першым квартале 2025-га. Сам закон пачне дзейнічаць з 1 студзеня наступнага года, але патрэбны трэба час, каб прыняць нарматыўныя дакументы і інтэграваць інфармацыйныя сістэмы дзвюх краін.

Пры гэтым у кіроўцаў застанецца опцыя, як і цяпер, купіць «сінюю карту» для кароткіх паездак.

Адзначаецца, што цана агульнага поліса Расіі і Беларусі па супастаўных тэрмінах і катэгорыі транспартнага сродку будзе істотна ніжэйшая, чым кошт «сіняй карты», дзякуючы электронным продажам, якія выключаюць значныя выдаткі на ўтрыманне агенцкай сеткі.

Чытайце таксама