Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  2. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  3. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  4. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  5. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  6. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  9. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  10. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  11. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  12. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  13. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  14. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  15. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  16. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  17. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
Читать по-русски


/

Старшыня Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў Алена Алексіна наведала «Гомельскі завод спецінструмента і тэхналагічнага абсталявання» — філіял ААТ «Гомсельмаш». Мэтай візіту былога ідэолага была «інфармацыйная сустрэча» з калектывам, на якой Алексіна адзначыла, што ў грамадстве сумняваюцца ў легітымнасці цяперашняй прэзідэнцкай кампаніі, а да даты выбараў паставіліся скептычна. Інфармацыю пра сустрэчу апублікавала заводская газета 26 снежня, звярнуў увагу «Флагшток».

Визит председательницы Гомельского горсовета на филиал ОАО «Гомсельмаш». Фото: Гомельский горисполком
Візіт старшыні Гомельскага гарсавета на філіял ААТ «Гомсельмаш». Фота: Гомельскі гарвыканкам

Такія сустрэчы, якія з’яўляюцца, па сутнасці, палітінфармацыяй і скіраваныя на прасоўванне наратываў прапаганды, абавязалі праводзіць чыноўнікаў розных узроўняў. У апошнія месяцы тэма сустрэч — прэзідэнцкія выбары.

Для апрацоўкі супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія наведваюць чыноўнікі, Акадэмія кіравання пры Лукашэнку распрацоўвае спецыяльныя метадычкі — яны публікуюцца на сайтах выканкамаў. Згодна з метадычкай на тэму выбараў, выступоўцы павінныя расказаць пра поспехі ў эканоміцы і ў цэлым пахваліць дзяржаўны лад і курс кіраўніцтва, адзначыўшы асаблівыя заслугі Аляксандра Лукашэнкі. Як вынік, трэба пераканаць аўдыторыю «прыйсці і аддаць свой голас» — у якасці падзякі і адказу на ўсё тое «добрае», што зрабілі ўлады.

Мяркуючы са справаздачы, апублікаванай у заводскай газеце, на сустрэчы з калектывам філіяла «Гомсельмаша» Алексіна дзейнічала менавіта паводле гэтай метадычкі, але месцамі адыходзіла ад яе, і разам з тэзісамі прапаганды ў яе словы прасачылася праўда.

«У кожнага сваё меркаванне на гэты конт (пра блізкія выбары. — Заўв. „Флагшток“). Некаторыя думаюць, што гэта звычайная электаральная кампанія, хтосьці сумняваецца ў легітымнасці таго, што адбываецца, але самае галоўнае — зрабіць правільны выбар», — заявіла Алексіна.

Такім чынам, адзначае «Флагшток», яна прызнала, што ў грамадстве «сумняваюцца ў легітымнасці таго, што адбываецца», але, нягледзячы на гэта, трэба прыйсці і прагаласаваць «правільна» — за Лукашэнку. Тым самым старшыня гарсавета пацвердзіла, што цяперашнія выбары — толькі імітацыя дэмакратычнага працэсу.

Визит председательницы Гомельского горсовета на филиал ОАО «Гомсельмаш». Фото: Гомельский горисполком
Візіт старшыні Гомельскага гарсавета на філіял ААТ «Гомсельмаш». Фота: Гомельскі гарвыканкам

Таксама згодна з метадычкай трэба было растлумачыць занадта раннюю дату выбараў без лішніх словаў і строга паводле тэзісаў, раней агучаных старшынёй Цэнтрвыбаркама і іншымі сталічнымі чыноўнікамі.

Але Алексіна і тут адышла ад плана і прагаварылася. «Некаторыя паставіліся да гэтай даты (26 студзеня. — Заўв. „Флагшток“) скептычна, думаючы, што выбары будуць праходзіць у летні час», — сказана ў артыкуле пра яе выступ.

Між тым, як адзначаюць эксперты, прызначэнне выбараў на зіму — лагічны крок уладаў у краінах з аўтарытарнымі рэжымамі. Гэта тлумачыцца тым, што ў халодную пару года ніжэйшая імавернасць вулічнай актыўнасці грамадзян.

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман лічыць, што прызначэнне прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня можа быць звязанае з жаданнем Лукашэнкі атрымаць умоўную легітымнасць бліжэй да ўступлення на пасаду новага прэзідэнта ЗША. Інаўгурацыя мае адбыцца 20 студзеня 2025 года. На думку Фрыдмана, пасля гэтага магчымыя перамовы пра мір ва Украіне.

Яшчэ адной прычынай ранняга правядзення выбараў можа быць падрыхтоўка Лукашэнкі да абвастрэння расійска-ўкраінскай вайны.

Чытайце таксама