Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


/

Дзве суседнія еўрапейскія краіны з 1 студзеня гэтага года паднялі пенсійны ўзрост. У Беларусі апошні раз яго павышалі тры гады таму — у пачатку 2022-га. Расказваем, як цяпер адрозніваецца пенсійны ўзрост у Літве, Латвіі, Польшчы і нашай краіне.

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Пенсійная рэформа ў балтыйскіх краінах

Літва і Латвія з 1 студзеня гэтага года паднялі пенсійны ўзрост.

Літоўцы сёлета выходзяць на заслужаны адпачынак у 64 гады і 10 месяцаў, а літоўкі — у 64 гады і 8 месяцаў. У гэтай краіне таксама вырас патрабаваны стаж працы — да 34 гадоў.

У Літве пенсійны ўзрост паступова павышаюць з 2012 года. Працэс завершыцца ў 2026-м: і для мужчын, і для жанчын ён будзе складаць 65 гадоў.

У Латвіі аналагічная рэформа, якая пачалася ў 2014-м, заканчваецца сёлета. У гэтай краіне з 1 студзеня ўзрост выхаду на заслужаны адпачынак паднялі да 65 гадоў (за год да таго — 64 гады і 9 месяцаў). А мінімальны стаж для атрымання пенсіі — да 20 гадоў (у 2024-м было 15 гадоў).

У Польшчы раней абмяркоўвалі чарговыя змены

У Польшчы сёлета не падымалі ўзрост выхаду на заслужаны адпачынак. Для мужчын ён па-ранейшаму складае 65 гадоў, а для жанчын — 60.

Тым не менш у Варшаве абмяркоўваюць неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту для жанчын. Паводле ацэнак мясцовых экспертаў, гэтае пытанне можа быць вырашанае ўжо ў 2025 годзе. У гэтым выпадку яго рэалізацыя пачнецца ў 2026-м.

У 2013 годзе ўрад Дональда Туска ўнёс змяненні, якія мусілі паступова павысіць і зраўнаваць пенсійны ўзрост для абодвух полаў да 67 гадоў. Аднак у 2017-м, калі да ўлады прыйшла партыя «Права і справядлівасць» (ПіС), пенсійны ўзрост быў зніжаны.

У выніку ў Польшчы цяпер для жанчын самы нізкі пенсійны ўзрост з усіх краін Еўрасаюза (але ён усё роўна вышэйшы, чым у Беларусі).

Што ў Беларуси?

У нашай краіне апошні раз падымалі пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2022 года: для мужчын — да 63 гадоў, а для жанчын — да 58. У 2025-м ён будзе на такім самым узроўні.

Для працоўнай пенсіі мужчынам патрэбныя 25 гадоў агульнага стажу, а жанчынам — 20.

У нашай краіне таксама перыядычна падымаецца пытанне ўраўнавання пенсійнага ўзросту. Гэта звязана з тым, што беларускі жывуць даўжэй, чым беларусы (паводле звестак за 2019 год, у мужчын гэта каля 64 гадоў, у жанчын — 78 гадоў). Яшчэ адна прычына — агульная дэмаграфічная сітуацыя: колькасць пенсіянераў расце, а працаздольнага насельніцтва — наадварот, скарачаецца.

У Мінпрацы восенню мінулага года заяўлялі, што гэтае пытанне «не прапрацоўваецца і не разглядаецца».

Як чыноўнікі ўжо абяцалі перад выбарамі не падымаць пенсійны ўзрост, але нешта пайшло не па плане

У ліпені 2015 года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе. «І гаворка сёння не ідзе пра гэта, і падымаць гэтае пытанне няма чаго», — заявіў тады палітык.

У жніўні таго ж года Аляксандр Лукашэнка паўтарыў, што ў Беларусі не разглядаюць пытанне павышэння пенсійнага ўзросту. «Мы наогул да гэтага пытання не падыходзілі. Я вам шчыра сказаў, што нам пенсійны ўзрост даўно трэба было павялічыць», — сказаў пазней палітык.

11 кастрычніка 2015 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары.

А ў красавіку 2016 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра павышэнне пенсійнага ўзросту.

Нагадаем, чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

Чытайце таксама