Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


/

У Мінпрацы нагадалі беларусам пра адну з магчымасцяў павялічыць сваю пенсію — адмовіцца на пэўны час ад гэтых выплат, каб у будучыні атрымліваць больш. Раней Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва прасоўваў гэты варыянт павелічэння даходаў.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Памеры пенсіі ў кожнага пенсіянера розныя і залежаць ад працягласці стажу і заробку да выхаду на заслужаны адпачынак, адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Мінпрацы Алена Гомарава. Чым даўжэй чалавек працуе і з чым вышэйшай зарплаты выплачвае страхавыя ўзносы, тым большы памер пенсіі. Разам з тым кожны чалавек можа паўплываць на свой даход у старасці, адзначыла прадстаўніца ведамства.

«Першая праграма, якая дзейнічае ў нас даўно, — гэта адкладзеная пенсія. Чалавек (пры дасягненні пенсійнага ўзросту. — Заўв. рэд.) прызначае пенсію, але, працягваючы працаваць, можа адмовіцца ад яе атрымання. Адпаведна, калі ён ужо не зможа працаваць, да яго будзе ўжытая так званая бонусная праграма», — расказала Алена Гамарава.

Паводле яе, прыбаўка залежыць ад таго, на які перыяд чалавек адмовіцца ад пенсіі. Мінімальны тэрмін — два месяцы. Максімальны перыяд не акрэслены, ён можа складаць і 10, і 15 гадоў.

«Бонусная праграма прадугледжвае, што пры адмове ад атрымання пенсіі на два месяцы бонусам налічваецца яшчэ 1%. «Калі ты ў выніку адмаўляешся на год — 6%, на два гады — плюс 8%, на тры гады — плюс 10%, на чатыры гады — плюс 12%, на пяць гадоў і больш — па 14%», — патлумачыла Алена Гомарава.

Прадстаўніца Мінпрацы ўдакладніла, што за пяць гадоў адмовы ад атрымання пенсіі ў выніку можна павялічыць памер сваёй выплаты практычна ў два разы.

Раней у Мінпрацы паведамлялі, што скарыстацца такой магчымасцю могуць тыя, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту (мужчыны — 63 гады, жанчыны — 58 гадоў) і каму прызначылі пенсію па ўзросце на агульных падставах.

Нагадаем, сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі ў 2023 годзе склала 74,6 года, паведаміла раней дэпутатка парламента, экс-міністр працы Ірына Касцевіч. Пры гэтым сярод жанчын гэты паказчык вышэйшы, чым сярод мужчын — 78 і 64 гады адпаведна (канкрэтна гэта звесткі за 2019 год).

Чытайце таксама