Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  2. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  7. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  8. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  9. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  10. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  11. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  12. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  15. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  16. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  17. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  18. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  19. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
Читать по-русски


/

З моманту публікацыі інфармацыі пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, якая жыла ў Польшчы, прайшло ўжо тры дні. Дагэтуль няма дакладнай інфармацыі, дзе знаходзяцца жанчына і яе дзве няпоўнагадовыя дачкі. Паведамлялася толькі, што яе экс-муж можа быць у Беларусі. З рэдакцыяй «Люстэрка» звязаўся чытач з Нясвіжа, які сцвярджае, што нядаўна сустрэў у горадзе былога мужа Анжалікі Мельнікавай у кампаніі з дочкамі. Паспрабавалі праверыць гэтую інфармацыю.

Анжелика Мельникова с экс-мужем Андреем и дочерьми. Минск, Беларуси, марта 2019 года. Фото: facebook.com/anzhelika.melnikova.9
Анжаліка Мельнікава з экс-мужам Андрэем і дочкамі. Мінск, Беларусь, сакавік 2019 года. Фота: facebook.com/anzhelika.melnikova.9

Паводле чытача «Люстэрка» Яўгена (імя змененае), днямі ён бачыў Андрэя Мельнікава, былога мужа Анжалікі, разам з іх дочкамі Таняй (сем гадоў) і Аняй (13 гадоў) у Нясвіжы. Мужчына таксама падрабязна апісаў абставіны сустрэчы, аднак мы не можам іх апублікаваць з меркаванняў бяспекі.

— Гэта дакладна быў Андрэй, разам з ім — дзве іх дзяўчынкі, — сцвярджае чытач. — Я спачатку здзівіўся, бо думаў, што яны ўсе за мяжой. А потым прачытаў навіны пра знікненне Анжалікі і пра тое, што яе муж можа знаходзіцца ў Беларусі.

З дапамогай аб’яднання былых сілавікоў BELPOL «Люстэрка» знайшло беларускі нумар тэлефона, зарэгістраваны на былога мужа Мельнікавай. На званок адказаў мужчына, але пасля ўдакладнення, ці гаворыць журналіст з Андрэем Мельнікавым, суразмоўца скончыў гутарку. Пасля гэтага тэлефон абанента перастаў адказваць, а потым яго наогул выключылі.

Адзначым, што Анжаліка Мельнікава нарадзілася і вырасла ў Нясвіжы, скончыла мясцовую гімназію.

У суботу, 29 сакавіка, у эфіры польскага тэлеканала TVN24 намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка таксама сцвярджаў, што былы муж спікеркі КР выехаў у Беларусь. Пазней палітык удакладніў, што гэта адбылося 23 сакавіка.

А раніцай 31 сакавіка кіраўнік НАУ паведаміў, што і мабільны тэлефон Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка таксама знаходзіцца ў Беларусі. «Гэта выяўлена намі тэхнічным спосабам», — напісаў Латушка.

У каментары «Люстэрку» палітык падкрэсліў, што ўпэўнены ў дакладнасці гэтай інфармацыі, але адмовіўся расказаць, якім менавіта спосабам удалося высветліць месцазнаходжанне тэлефона Мельнікавай.

Раней прэс-сакратар МУС Польшчы Яцак Дабжыньскі паведамляў, што, паводле звестак польскіх і партнёрскіх службаў, Мельнікава цягам некалькіх тыдняў знаходзіцца за межамі Польшчы.

Нагадаем, сувязь са спікеркай КР Анжалікай Мельнікавай знікла 25 сакавіка. Павел Латушка афіцыйна паведаміў пра гэта ў праваахоўныя органы Польшчы. Разам з жанчынай зніклі і яе дочкі, якія жылі з ёю ў Варшаве.

У КР адзначылі, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі застаюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама