Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  2. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  3. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  4. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  5. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  6. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  7. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  8. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  9. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  10. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  11. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  12. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  13. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  14. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  15. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  16. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  17. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
Читать по-русски


Яшчэ летам мінчанка Кацярына з грамадзянскім мужам і двума дзецьмі купілі тур у ААЭ. Пачатак адпачынку быў прызначаны на 20 верасня. Прыгоды пачаліся ўжо ў мінскім аэрапорце: калі сям’я з валізкамі і раздрукаванымі білетамі прыбыла туды, высветлілася, што вылет перанесены на больш ранні час — на пару гадзін. Давялося разварочвацца і ехаць дадому… У Дубай беларусы ў выніку ўсё ж трапілі, але цяпер патрабуюць ад тураператара пакрыць шкоду — не толькі за непаразуменне з вылетам. Фірма бачыць сітуацыю трохі інакш. Гісторыю канфлікту расказаў Onliner.by.

Фото читательницы Onliner.by
Фота чытачкі Onliner.by

Ехалі ў Эміраты, але не даехалі

— 20 верасня ў 02.50 мы прыбылі ў мінскі аэрапорт, — расказвае Кацярына. — У білетах быў пазначаны час вылету — 05.40. Глядзім на табло, а там час вылету — 03.20. Рэгістрацыя на рэйс, адпаведна, скончылася. Атрымліваецца, ужо нікуды не ляцім… Мы звярнуліся ў касу аэрапорта — там нам патлумачылі, што тураператару паведамілі пра змену раскладу. Але чаму нас не папярэдзілі?

Фото читательницы Onliner.by
Фота чытачкі Onliner.by

Як бы там ні было, у тую ноч сям’я загрузілася ў таксі і скіравалася назад.

— Думаю, не варта апісваць наш стан, калі мы ехалі дадому, — абураная турыстка. — Дачцэ 7 гадоў, сыну — 10, яны не разумелі, што адбываецца, прасілі нешта зрабіць…

Спробы паляцець у адпачынак працягнуліся на наступны дзень. Кацярына расказвае, што ўдалося вымаліць у авіякампаніі: яны пагадзіліся за свой кошт памяняць білеты на новую дату — 22 верасня.

Другая спроба

Гэтым разам вылет па маршруце Мінск — Дубай з перасадкай у Тбілісі шчасліва адбыўся.

Сітуацыю, мяркуючы па ўсім, стараўся ўрэгуляваць і тураператар. Час заканчэння адпачынку ссунулі на два страчаныя дні, дамовіліся з гатэлем. Адпаведна, сям'і памянялі і зваротныя білеты.

Вось толькі па прыбыцці ў Дубай, паводле словаў Кацярыны, зноў нешта не заладзілася:

— Якім было нашае здзіўленне, калі ў аэрапорце нас ніхто не сустрэў! Пачалі пісаць прадстаўнікам — выявілася, што там проста не ведаюць пра наш прылёт у гэты дзень. Урэшце праз некалькі гадзін нам далі трансфер.

Фото читательницы Onliner.by
Фота чытачкі Onliner.by

Беларуска пералічвае і іншыя моманты, якія сапсавалі ёй уражанне. Маштаб прэтэнзій, напрыклад, такі:

— У турфірме нам ніхто не прапанаваў, а мы самі не ведалі, што можна набыць тур «усё ўключана», у тым ліку алкаголь. У выніку мы практычна адзіныя хадзілі з бранзалетамі іншага колеру, а алкаголь, адпаведна, для нас быў платны. Выглядалі як белыя вароны.

Да нумара і яго камплектацыі ў жанчыны таксама ёсць пытанні: замовілі двухмесны «стандарт», але з улікам дзяцей там аказалася не ўсё проста.

— Па нашай просьбе прынеслі ложак з бялізнай для аднаго дзіцяці, другое мусіла спаць на канапе. Калі папрасілі коўдру для другога дзіцяці, адказалі, што не прадугледжана, коўдра ідзе толькі да ложка. Далі плед, але, калі мы папрасілі падкоўдранікі, адмовілі. Але хіба мы не заплацілі за камплект бялізны для дзіцяці? Ручнікоў у нумары, дарэчы, таксама было два. Мы прасілі дадатковыя — іх прыносілі, а на наступны дзень падчас прыборкі забіралі і зноў пакідалі два. Неўзабаве мы стаміліся з гэтым змагацца, карысталіся ўчатырох двума. Дробязь, але непрыемна.

Фото читательницы Onliner.by
Фота чытачкі Onliner.by

«Кампенсуйце нам 2265 рублёў»

Вярнуўшыся ў Беларусь, Кацярына вырашыла не пакідаць усё гэта проста так. У кампанію была накіраваная скарга з апісаннем панесенай шкоды — матэрыяльнай і маральнай.

У прыватнасці, ад турагенцтва запатрабавалі пакрыць:

  • кошт ПЦР-тэстаў, якія давялося зрабіць лішні раз, — 72,04 рубля;
  • таксі ў аэрапорт і назад — 92,30 рубля;
  • кампенсацыя за два лішнія дні адпачынку Кацярыны — 101,64 рубля.

Таксама турысты запатрабавалі ў якасці пакрыцця маральнай шкоды заплаціць ім 2000 рублёў (па 500 рублёў на кожнага). Выйшла 2265 рублёў за ўсё. Сам тур на чацвярых каштаваў 3300 даляраў.

— Сумы ўзятыя не з галавы, — удакладняе мінчанка. — Я схадзіла ў таварыства абароны правоў спажыўца, пракансультавалася з юрыстам.

Фото читательницы Onliner.by
Фота чытачкі Onliner.by

Турагенцтва: «Замоўца выбраў гатэль сам»

Onliner датэлефанаваўся ў ТАА «Дарагатур» (гэтая фірма ўказаная ў дамове). Супрацоўніца кампаніі, якая назвалася Юліяй, адразу адзначыла: прэтэнзіі па гэтай гісторыі атрыманыя, рыхтуецца адказ, але на высвятленне ўсіх абставінаў спатрэбіцца дадатковы час, бо некаторыя пазіцыі знаходзяцца ў кампетэнцыі партнёраў, у тым ліку замежных.

Акрамя таго, па першай частцы (таксі, ПЦР, адпачынак) выдаткі турыстам ужо кампенсаваныя, грошы выплачаныя. Такім чынам, завісла толькі маральная шкода. Некаторыя абставіны маюць патрэбу ва ўдакладненні.

У «Дарагатуры» настойваюць, што ўсімі сіламі імкнуліся і імкнуцца ўрэгуляваць сітуацыю, але падрабязна каментаваць тое, што адбылося, не гатовыя: яшчэ ідзе разбіральніцтва.

— Мы ўсяляк хочам дапамагчы нашым турыстам, ідзём ім насустрач, — кажа Юлія. — На гэты тур намі выдаткавана шмат асабістых сіл і эмоцый. Замоўца сам выбіраў прыдатны па бюджэце варыянт гатэля, ведаў, што дзеці будуць спаць на дадатковых месцах… У любым выпадку, высветліць усе нюансы без звароту ў ААЭ і ў авіякампанію немагчыма, таму чакаем адказу адтуль.