Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  2. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  3. Умер папа Франциск
  4. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  5. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  10. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  11. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  16. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  17. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  18. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Зэльве знік бюст беларускай паэткі Ларысы Геніюш, усталяваны на тэрыторыі мясцовай праваслаўнай царквы, — той самы, які патрабавала знесці праўладная актывістка Вольга Бондарава, але атрымала адмову ад мясцовых уладаў. Пра гэта піша «Радыё Рацыя» са спасылкай на ўнука паэткі Міхася Геніюша. Аднак улады сцвярджаюць, што помнік на месцы.

Пустота на месте памятника Ларисе Гениюш. Фото Михася Гениюша, "Радыё Рацыя"
Пустата на месцы помніка Ларысе Геніюш. Фота Міхася Геніюша, «Радыё Рацыя»

На фота, якое Міхась Геніюш даслаў у рэдакцыю, бюста ўжо няма на ранейшым месцы на тэрыторыі царквы Святой Тройцы ў Зэльве. Хто яго забраў або аддаў такое распараджэнне — невядома.

У каментары «Радыё Свабода» ўнук паэткі выказаў здагадку, што гэта зрабілі ноччу ў прыватным парадку, а царква да знікнення бюста дачынення не мае.

Геніюш, які цяпер жыве ў Польшчы, дадаў, што не збіраецца заяўляць у беларускую міліцыю пра знікненне помніка сваёй бабулі: кажа, гэтым пытаннем павінныя займацца прадстаўнікі царквы.

«Люстэрка» паспрабавала высветліць, што магло адбыцца з манументам. У Зэльвенскім райвыканкаме ў адказ на званок журналісткі як занепакоенай жыхаркі пасёлка прапанавалі яшчэ раз схадзіць да храма і «дэталёва вывучыць сітуацыю». Там заявілі, што ўказання знесці бюст ніхто не даваў, помнік не дэмантаваны і стаіць на ранейшым месцы, бо належыць Беларускай праваслаўнай царкве.

Помнік Ларысе Геніюш у ранейшым выглядзе. Фота: Joschiki, CC BY-SA 4.0, commons.wikimedia.org

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што помнік Ларысе Геніюш, які запатрабавала знесці гродзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава, не будзе дэмантаваны праз адсутнасць рэгламентавальных нормаў, хоць і быў усталяваны самавольна. Такое рашэнне вынеслі мясцовыя ўлады.

Бондарава дала зразумець, што збіраецца яго абскардзіць. Актывістка сцвярджае, што паэтка ў гады вайны нібыта супрацоўнічала з нацыстамі.

Сам жа бюст быў усталяваны ў 2003 годзе на тэрыторыі зэльвенскай царквы Святой Жываначальнай Тройцы, а яго з’яўленне блаславіў мітрапаліт Філарэт, якога Лукашэнка лічыць сваім духоўным настаўнікам.