Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу 10 красавіка сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.

Сергей Шойгу и Александр Лукашенко. 10 апреля 2023 года, Минск. Фото: t.me/pul_1
Сяргей Шайгу і Аляксандр Лукашэнка. 10 красавіка 2023 года, Мінск. Фота: t.me/pul1

Галоўнымі тэмамі размовы сталі забяспечанне бяспекі і гарантыі для Беларусі ад Расіі «ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі», а таксама баявая падрыхтоўка і зладжванне сумеснай групоўкі.

— Натуральна, вы ведаеце, што заходнія дзяржавы растапталі ўсе гэтыя дамовы, пагадненні і заявы і ніякай бяспекі няма. Мелася на ўвазе эканамічная бяспека ў тым ліку. Ну якая эканамічная бяспека, калі яны ўводзяць супраць нас, Расіі санкцыі?! Таму я гэтае пытанне падняў у перамовах з прэзідэнтам Расіі. Ён абсалютна мяне падтрымаў па ўсіх напрамках. І, кажа, нам трэба прарэвізаваць усе нашыя дамовы і пагадненні — Беларусі і Расіі, — паглядзець, які нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць цяпер, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі. <…> Увогуле гэта гучала на перамовах так, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбныя [гарантыі] бяспекі, — заявіў Лукашэнка.

Шайгу падзякаваў Лукашэнку за ўмовы падрыхтоўкі расійскіх вайскоўцаў у Беларусі.

— Асобныя словы падзякі хацеў бы выказаць вашаму Міністэрству абароны, вам асабіста. Прадстаўленыя пяць палігонаў на тэрыторыі Беларусі. Яны абсталяваныя, аснашчаныя. Больш за тое, прыцягваецца дастатковая колькасць інструктараў — афіцэраў беларускіх Узброеных сіл для падрыхтоўкі ў тым ліку і нашага папаўнення. Сапраўды, тут досыць вялікая групоўка. І мы, вядома, сёння разгледзім усе пытанні яе далейшага і знаходжання, і падрыхтоўкі, і, напэўна, пашырэння рамак, якія вы абмяркоўвалі разам з Уладзімірам Уладзіміравічам, — адзначыў расійскі міністр.

Раней у Беларусь прылятаў дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін. На той сустрэчы прысутнічаў кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель. Лукашэнка паскардзіўся, што спецслужбы часам не могуць за ўсім угнацца з улікам імклівага развіцця розных тэхнічных сродкаў, і падзякаваў расійскаму боку за дапамогу ў перааснашчэнні беларускага. У прыватнасці, ён адзначыў, што паміж Мінскам і Масквой узрасла інтэнсіўнасць абмену разведданымі, а якасць інфармацыі «палепшылася».