Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  4. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  9. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  10. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  14. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  15. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  18. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  19. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


У TikTok з’явілася відэа канфлікту на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». Усё адбывалася ля крамы Свята-Елісавецінскага манастыра побач з Васкрасенскай царквой у цэнтры горада. Тут размясціліся палаткі рамеснікаў. Мяркуючы з кадраў, манашкі былі незадаволеныя выступам барабаншчыкаў з гурта Bara Band Show. Адна з іх нават дала аплявуху музыку. Каб зразумець, чаму манашка так сябе паводзіла, журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў манастыр як жыхарка Віцебска. Там званку не здзівіліся.

Паводле словаў дзяжурнай сястры манастыра, іх манашкі пастаянна ўдзельнічаюць у праваслаўнай выставе «Славянкі», і гэты год не стаў выключэннем. Тое, што манашкі бралі ўдзел у канфлікце, суразмоўніца не адмаўляла. Пры гэтым удакладніла, што сітуацыя абурыла не толькі іх сясцёр, але і іншых, у тым ліку віцебскіх:

— Яны (гаворка пра музыкаў. — Заўв. рэд.) зладзілі скокі і шум на прыступках храма. А так нельга. Мы іх неаднаразова прасілі, каб яны пакінулі тэрыторыю і выступалі ў іншым месцы. На што была атрыманая адмова. Сабраўся натоўп, і магла адбыцца такая трагедыя, як на Нямізе, некіравальны паток на гэтай вулачцы.

На нашае ўдакладненне, што храм знаходзіцца пасярод вуліцы і яго тэрыторыя не абгароджаная, суразмоўніца адзначыла: «Гэта не значыць, што на прыступках храма можна танчыць». І дадала: «Няважна, абгароджаны ён ці не, гэта святое месца».

Паводле яе, музыка ёсць розная, але барабанаў і танцаў на прыступках сабора быць не мусіць.

— Калі людзям гэта нармальна, то гэта дзіўна, — адзначыла дзяжурная сястра манастыра. — На прыступках храма нельга танчыць — гэта зневажае пачуцці вернікаў. Калі гэта камусьці цікава і каштоўна. Чамусьці ніхто не спытаў, не абурыўся і не дапамог. Не аказаў ніякай дапамогі. Калі ў вас памёр чалавек, вы яго хаваеце, а да вас прыйшлі на барабанах стукаць. Гэта нармальна? Яшчэ і натоўпам збіраліся.

Конфликт между барабанщиками и монахиней в Витебске, июль 2023-го. Скриншот видео
Канфлікт паміж барабаншчыкамі і манашкай у Віцебску, ліпень 2023-га. Скрыншот відэа

— Было не пахаванне, а свята.

— Ну гэта ж храм. Храм — гэта святое месца. Для вас ёсць нешта святое ў жыцці? Смерць роднага чалавека для вас была б святая.

— Рэч не ў гэтым, заўсёды можна размаўляць.

— Усяму сваё месца, ёсць танцавальныя пляцоўкі і ёсць храм. Ніхто ж не супраць, нічога.

— Я вас разумею, але мяне здзівіла, што манашка ўдарыла чалавека. Аплявуху дала.

— Проста ён не сыходзіў, а ніхто (з людзей, што стаялі побач. — Заўв. рэд.) не аказаў дапамогі. А яна прасіла, шмат разоў прасіла. І людзей, якія стаялі побач [прасіла дапамагчы]. Але чамусьці ўсе [былі] вельмі абыякавыя да гэтага. Гэта вельмі дзіўна. Гэта абыякавасць.

— Але калі яна яго ўдарыла, ён стаяў не на прыступках.

— А людзі, якіх яны сабралі, танчылі дзе? На прыступках.

— Дык, а навошта біць чалавека?

— Калі чалавек нахабна сябе паводзіць, а што рабіць?.. Гэта была вымушаная мера. Не таму, што камусьці захацелася, а таму, што ўсе астатнія стаялі і ім было ўсё адно, — падкрэсліла суразмоўніца, адзначыўшы, што «людзі пралівалі кроў за веру».

Яна дадала, што для выступлення музыкаў існуе маса пляцовак.

— Адыдзіце на метр-два ад храма і рабіце што хочаце, але не на прыступках храма, — сказала яна, падкрэсліўшы, што ў іх ёсць відэа, на якім ёсць музыкі на прыступках сабора. На пытанне, ці будуць яны выкладваць яго ў свае сацсеткі, суразмоўніца адказала, што не ведае. Як і тое, ці будуць прадстаўнікі манастыра нешта казаць з нагоды гэтай сітуацыі арганізатарам, каб такіх накладак у афішы фестывалю больш не было.

На момант публікацыі матэрыялу ў сацсетках Bara Band Show не было пастоў, у якіх музыкі неяк каментавалі б сітуацыю. Наколькі нам вядома ад чытачоў, барабаншчыкі не хацелі пагаршаць канфлікт. Пасля інцыдэнту яны працягнулі выступ у іншым месцы. З імі пайшлі і слухачы.

Чытайце таксама