Чацвёра байцоў палка Каліноўскага былі ўзнагароджаныя ордэнамі «За мужнасць». Узнагароды беларусам, якія ваююць за Украіну, уручыў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведаміла прэс-служба палка.
У Дзень ваеннай разведкі, які адзначаецца 7 верасня ва Украіне, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вайскоўцам УСУ, у тым ліку байцам палка Каліноўскага.
Чацвёра беларусаў былі адзначаныя ордэнамі «За мужнасць» трэцяй ступені.
Мяркуючы з апублікаваных у тэлеграм-канале палка фота, узнагароды ў тым ліку атрымалі камандзір батальёна «Ліцвін» Булак і парамедык батальёна Анастасія Махамет (пазыўны — Север).