Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  2. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  3. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  4. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  5. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  6. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  7. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  8. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  9. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  10. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  11. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  12. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  13. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  14. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  15. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  16. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  17. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  18. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  19. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
Читать по-русски


У сацсетках з’явілася відэа, на якім нібыта добраахвотнікі з Беларусі пагражаюць літоўцам і патрабуюць ад уладаў краіны «спыніць ціск на беларускіх актывістаў». У Літве лічаць, што гэта правакацыя беларускіх і расійскіх спецслужбаў, закліканая настроіць літоўцаў супраць беларусаў і пасеяць разлад паміж праціўнікамі рэжыму Лукашэнкі, піша Delfi.

Скриншот видео с обращением якобы белорусских добровольцев к литовцам и властям страны. Фото: Delfi
Скрыншот відэа са зваротам нібыта беларускіх добраахвотнікаў да літоўцаў і ўладаў краіны. Фота: Delfi

У амаль 2-хвілінным роліку — трое ўзброеных мужчын у вайсковай форме з цалкам закрытымі тварамі, якія стаяць на фоне бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня». Адзін з іх зачытвае тэкст (альбо гэта загадзя падрыхтаваны запіс) на літоўскай мове з моцным акцэнтам, пад відэа ёсць субтытры на беларускай мове.

Аўтары роліка называюць сябе «сапраўднымі беларускімі патрыётамі, якія ўжо тры гады знаходзяцца ў выгнанні». Яны сцвярджаюць, што толькі беларусы, а не літоўцы, могуць прэтэндаваць на спадчыну ВКЛ, і патрабуюць ад літоўскіх уладаў «спыніць ціск на беларускіх актывістаў», у прыватнасці Вольгу Карач. У адваротным выпадку пагражаюць помстай Літве.

У Літве лічаць, што распаўсюджанае ў сацсетках відэа — інфармацыйная атака беларускіх і расійскіх спецслужбаў. Так, у Дэпартаменце дзяржбяспекі краіны, які праводзіць расследаванне інцыдэнту, прыйшлі да высновы, што яго мэта — выклікаць недавер паміж праціўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і зблізіць іх з яго прыхільнікамі.

У сваю чаргу старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас мяркуе, што правакацыя спланаваная беларускім КДБ ці расійскім ФСБ з мэтай настроіць літоўцаў супраць беларусаў. Падобнае меркаванне агучылі і некаторыя іншыя літоўскія палітыкі.

Інструктар палка Каліноўскага, самага вядомага беларускага добраахвотніцкага фарміравання ва Украіне, Рымас Армайціс назваў відэа фэйкам. Ён звярнуў увагу, што людзі ў роліку трымаюць аўтаматы Калашнікава, а полк пераведзены на заходняе ўзбраенне. Акрамя таго, паводле яго словаў, беларускія добраахвотнікі ніколі не наляпляюць каляровую ізастужку (яна служыць адметным знакам) на зброю, а таксама не гавораць па-літоўску.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка праект маніторынгу ваеннай актыўнасці «Беларускі Гаюн» звярнуў увагу, што ва Узброеныя сілы Беларусі шукаюць спецыялістаў з веданнем літоўскай мовы. Яны патрабаваліся ў адну з вайсковых частак Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Пагрозы дэпутатам Сейма праз кейс Вольгі Карач

У канцы верасня некаторыя дэпутаты Сейма Літвы ўжо атрымалі электронныя лісты з пагрозамі нібыта праз адмову даць палітычны прытулак Вользе Карач. Яны былі падпісаныя батальёнам беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор», якія ваююць на баку Украіны, аднак яго прадстаўнікі заявілі СМІ, што не маюць дачынення да гэтых пасланняў.

Вольга Карач — актывістка, кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом». У верасні 2021 года КДБ уключыў Карач у «спіс тэрарыстаў», а МУС у траўні 2022 года абвясціла арганізацыю «Наш дом» «экстрэмісцкім фарміраваннем». У жніўні 2023 года яна заявіла, што ёй адмовілі ў прытулку ў Літве праз тое, што яе лічаць пагрозай нацбяспецы.