Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
Читать по-русски


У Ізраілі жывуць тысячы беларусаў, якія маюць як ізраільскае, так і беларускае грамадзянства. Пасольства Беларусі ў Ізраілі збірала інфармацыю пра сваіх грамадзян, але эвакуацыйных рэйсаў для ахвочых вылецець у Беларусь пакуль не было. «Радыё Свабода» пагутарыла з некаторымі беларусамі пра тое, як выбрацца з Ізраілю самастойна.

Аэропорт "Бен-Гурион" в Израиле. Фото: сайт авиакомпании
Аэрапорт "Бэн-Гурыён" у Ізраілі. Фота: сайт авіякампаніі

19 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік назваў сытуацыю з беларускімі грамадзянамі ў зоне канфлікту «даволі няпростай». Ён заявіў, што Беларусь атрымала дазвол на гуманітарны рэйс кампаніі «Белавія» ў Ізраіль. Але выканаць гэта будзе «няпроста».

— На сённяшні дзень застаецца адна перашкода — гэта санкцыі ЗША ў адносінах нашага нацыянальнага авіяперавозчыка, — заявіў Алейнік.

Нікому з суразмоўцаў «Радыё Свабода» беларускае пасольства не дапамагала выехаць пасля пачатку вайны ў Ізраілі. Цяпер людзі дабіраюцца адтуль у Беларусь праз Грузію, Кіпр, Расію, Турцыю, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Цэны на квіткі вагаюцца ад 300 да 1200 еўра.

«Самы просты і танны шлях — праз Грузію»

У адмысловых суполках у сацыяльных сетках беларусы дзеляцца сваім досведам вылету з Ізраілю. Пішуць, што цэны на дарогу пасья пачатку вайны выраслі прыкладна ў два разы. Некаторыя авіякампаніі адмянілі палёты ў Ізраіль на некалькі тыдняў.

Некаторыя беларусы выбіраюць шлях праз Кіпр і Польшчу. Адтуль — аўтобусам да Мінску. На наступную нядзелю, 22 кастрычніка, квіткі на рэйс Тэль-Авіў — Ларнака (Кіпр) каштуюць 130−145 долараў, з Ларнакі ў Варшаву — 190 долараў, аўтобус з Варшавы да Мінску — 30 долараў.

Вылятаюць у Мінск і праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Гэта каштуе каля тысячы эўра. Білеты з Тэль-Авіва да Дубая на 22 кастрычніка ў ізраільскай авіякампаніі «Эль-Аль» — па 300−400 долараў, з Дубая да Мінску — 400−600 долараў.

Беларус Максім (імя змененае дзеля бяспекі суразмоўцы) расказаў, што да яго ў Ізраіль прыязджала сваячка з Беларусі. Яна планавала вярнуцца дахаты ў Мінск самалётам праз Баку, азербайджанскімі авіялініямі. Але некалькі дзён таму рэйс адмянілі. Таму цяпер беларуска паляціць праз Тбілісі. Туды квіток каштаваў каля 160 долараў. На рэйсы Тбілісі — Мінск кампаніі «Белавія» трэба выдаткаваць каля 360 даляраў. Усяго 520 долараў за дарогу.

— Можна было ляцець хоць сёння праз Маскву, самалёты і квіткі ёсць. Але з Тэль-Авіва да Масквы квіток каштаваў 870 долараў. Гэта ізраільскай кампаніі «Эль-Аль», — патлумачыў суразмоўца.

Ён дадаў, што ад пачатку вайны сваячка тэлефанавала па дапамогу ў пасольства, ды лінія была заўсёды занятая.

На 22 кастрычніка самыя танныя білеты з Тэль-Авіва да Масквы каштуюць 960 долараў.

Іншы беларус Антон (імя змененае) патлумачыў, што пасольства тэлефанавала тым беларусам, якія стаяць на ўліку.

— Проста яны збіралі інфармацыю, і ўсё. Сам я туды не званіў. Вывучыў рэйсы і прыйшоў да высновы, што самы лёгкі і танны шлях — праз Грузію, — кажа Антон.

Ён дадаў, што ізраільскія ўлады не рэкамендуюць сваім грамадзянам лятаць у Турцыю ці праз яе.

Беларуска Ірына, якая вырашыла ляцець на радзіму 14 кастрычніка, аддала за дарогу дадому 1200 еўра.

— Ляцела праз Стамбул. Потым Варшава і аўтобус да Брэста. Уся дарога — 1200 еўра, — патлумачыла яна.

Іншая ўраджэнка Беларусі напісала, што яна звязалася з «каналам, які займаецца эвакуацыяй беларусаў», і ёй там адмовілі, бо яна мае пашпарт Ізраілю.

Яна дадала, што значна выраслі цэны на рэйсы ў Маскву.

— Расійскія авіялініі на бліжэйшыя дні — 3600 долараў на бабулю і дваіх унукаў, — патлумачыла яна.

Што з беларусамі ў сектары Газа

Консул Беларусі ў Ізраілі Станіслаў Венцаль яшчэ 10 кастрычніка казаў, што «дасягнутая дамоўленасць з расійскім бокам аб эвакуацыі дзясяткаў беларусаў з сектару Газа». Але на гэты момант нічога не вядома пра эвакуацыю. Расійскія СМІ пішуць, што яна дагэтуль не адбылася. Меркавалася эвакуаваць расіян праз Егіпет.

— Там сытуацыя няпростая. Непасрэднае прыбыццё на гэтую тэрыторыю немагчымае. Сытуацыю ўскладняюць перабоі з інтэрнетам і сувяззю, — казаў Станіслаў Венцаль.