Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У авіякампаніі «Белавія» пацвердзілі інцыдэнт з самалётам, у якога лопнула кола. Праводзіцца расследаванне прычыны яго разбурэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Самалёты «Белавіі». Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

1 лістапада пасля вылету з міжнароднага аэрапорта Стамбула імя Атацюрка самалёта Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі «Белавія» (рэйс В2−784) наземныя службы аэрапорта, правёўшы агляд узлётна-пасадачнай паласы, паведамілі пра магчымае пашкоджанне кола самалёта.

«Экіпаж прааналізаваў сітуацыю і прыняў рашэнне рухацца ў пункт прызначэння Нацыянальны аэрапорт Мінск. Палёт выконваўся ў штатным рэжыме. Дзякуючы прафесійным дзеянням экіпажа пасадка прайшла шчасліва, ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа, якія знаходзіліся на борце, не пацярпеў», — заявілі ў кампаніі.

Там таксама расказалі, што пасля таго, як самалёт здзейсніў пасадку, яго пакінулі на ўзлётна-пасадачнай паласе і заглушылі рухавікі — гэта зрабілі для таго, каб не дапусціць магчымага перагрэву шасі. Потым самалёт адбуксавалі на месца стаянкі.

Праводзіцца расследаванне прычыны разбурэння левага асноўнага кола шасі.

Нагадаем, напярэдадні профільныя тэлеграм-каналы паведамілі пра інцыдэнт з самалётам «Белавія» — у лайнера на ўзлёце лопнула кола, а пасля пасадкі Boeing у аэрапорце ён заблакаваў паласу. Праз гэта праца аэрапорта прыкладна на гадзіну была паралізаваная.