Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  2. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  3. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  4. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  5. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  6. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  7. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  8. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  9. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  10. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  11. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  12. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  13. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  16. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  17. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  18. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  19. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
Читать по-русски


Беларусаў дагэтуль судзяць па палітычна матываваных справах яшчэ трохгадовай даўніны. Некаторым з іх за ўдзел у маршах або за каментары ў інтэрнэце прызначаюць абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»). Але нягледзячы на нібыта «лёгкі» прысуд, асуджаныя ўвесь час зазнаюць ціск, грэблівае стаўленне з боку міліцыянтаў і парушэнне сваіх правоў. Асуджаныя на «хатнюю хімію» расказалі «Вясне» пра вялікую цякучку кадраў участковых і іншых супрацоўнікаў, пра іх абсурдныя паводзіны, пра бесчалавечнае стаўленне начальніка інспекцыі і пра пагаршэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», праз якія людзі страчваюць працу. З меркаванняў бяспекі імёны суразмоўцаў не называюцца.

Иллюстрация: ПЦ "Весна"
Ілюстрацыя: ПЦ «Вясна»

Статыстыка

Паводле звестак ПЦ «Вясна», пачынаючы з 2020 года на «хатнюю хімію» асудзілі не менш за 1086 чалавек, з іх 437 — жанчыны. Часта беларусам прызначаюць абмежаванне волі за ўдзел у маршах (ч. 1 арт. 342 КК), за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) або прадстаўніка ўлады (арт. 369). Але варта адзначыць, што паміж названымі артыкуламі і відам пакарання няма непасрэднай залежнасці. Па такіх палітычна матываваных справах часта прызначаюць пазбаўленне волі ў калоніі.

«А мне непрыемна з вамі знаёміцца»

Паводле аднаго з «хатніх хімікаў», у яго раёне за год змянілася некалькі ўчастковых інспектараў. Новы супрацоўнік паводзіць сябе жорстка і не хавае сваёй агіды да палітычных.

Суразмоўца расказвае, што ранейшыя міліцыянты заўсёды віталіся.

«Новы ж участковы падчас першай сустрэчы на маё прывітанне адказаў: «А мне непрыемна з вамі знаёміцца. Вас такіх змагароў шмат. Мы вас усіх схопім. Рыхтуйцеся!»

«За адно парушэнне — адразу суткі»

Іншы суразмоўца, які таксама асуджаны па палітычнай справе на «хатнюю хімію», расказаў, што яго праца звязаная з камандзіроўкамі. Раней ён мог перамяшчацца па ўсёй Беларусі. Ездзіў у камандзіроўкі ў іншы горад і там жа адзначаўся ў мясцовым аддзяленні міліцыі. На наступны дзень вяртаўся дадому. Так ён прапрацаваў некаторы час.

Але пазней інспектар забараніў яму выязджаць за межы свайго горада. Мужчына вырашыў уладкавацца кіроўцам таксі, але яму не дазволілі працаваць у выходныя — у дні, калі ў таксі можна зарабіць больш за ўсё. Да таго ж працаваць яму дазволілі толькі з 9 да 19 гадзін.

«У дзяржаўныя структуры не бяруць. У таксі з такімі ўмовамі працы асабліва нічога не заробіш», — дзеліцца суразмоўца.

Мужчына спрабаваў уладкавацца кіроўцам пагрузчыка на складзе. Але калі ён сказаў пра сваю палітычную справу, яму адмовілі.

«Пайшоў прэч з кабінета. Ідзі падмятай вуліцы»

Апошнім часам нямала «хатніх хімікаў», якія працуюць індывідуальнымі прадпрымальнікамі, страціла магчымасць ездзіць у камандзіроўкі праз забарону выязджаць за горад. Паводле суразмоўцы, гэтая з’ява мае масавы характар.

«Інспектар становіцца вельмі агрэсіўным, калі бачыць «хімікаў». Ён проста чырванее. Неяк я прыйшоў спытаць, чаму не магу больш ездзіць у камандзіроўкі. Тым больш што я старанна выконваў усе правілы і не меў ніводнага парушэння. Інспектар проста паслаў мяне і сказаў, каб ішоў падмятаць вуліцы. А калі не выйду з кабінета, то мяне адправяць на суткі за абразу службовай асобы», — расказаў мужчына.

Пазней умовы адбыцця сталі яшчэ больш жорсткімі, і «хатніх хімікаў» пачалі арыштоўваць на суткі за парушэнні, за якія раней толькі папярэджвалі. Напрыклад, суразмоўцу арыштавалі за тое, што ён выехаў на некалькі кіламетраў за межы горада (падчас адбыцця «хатняй хіміі» па-за працоўным часам забаронена выязджаць за горад). Яго адсачылі па білінгу.

Таксама ён расказаў, што падчас абавязковых прапагандысцкіх лекцый ці праглядаў фільмаў супрацоўнік можа падысці і пачаць чапляцца, нібыта чалавек няправільна стаіць ці не слухае лекцыі. Пасля спробы апраўдацца інспектар пытае яго прозвішча і выпісвае парушэнне.

Мужчына нават думаў прадаць сваё жыллё і пераехаць у іншы рэгіён, бо чуў, што там нібыта мякчэйшыя ўмовы для «хатніх хімікаў».

«Забралі адну гадзіну раніцай і адну ўвечары»

Іншая суразмоўніца таксама расказвае пра частую змену кадраў у інспекцыі.

«За год у нас змянілася пяць інспектараў. Апошняя — найгоршая. Яшчэ на Валадарцы мне расказалі гісторыю, як яна адправіла дзяўчыну з «хіміі» ў калонію за адно толькі парушэнне».

За новай інспектаркай жанчыне зменшылі час знаходжання па-за кватэрай: «Забралі адну гадзіну раніцай і адну ўвечары».

Для «хатніх хімікаў» кожная вольная гадзіна мае значэнне, бо рэжым адбыцця пакарання даволі строгі, і час, у які можна быць на дварэ, вельмі абмежаваны.

«Не працуе дамафон — выпісваюць парушэнне». Хатнія праверкі ў «хатніх хімікаў»

Участковы інспектар падчас праверак заўсёды звоніць адразу ў дзверы, бо ведае код ад пад’езда. А супрацоўнікі патрульна-паставой службы звоняць у дамафон. Але калі дамафон не працуе, то яны не спрабуюць трапіць у пад’езд, а адразу залічваюць парушэнне, нібыта чалавека няма дома, расказвае жанчына.

Суразмоўніца апісвае сітуацыю з хатнімі праверкамі і расказвае пра абсурдныя выпадкі і спецыяльныя меры, якія даводзіцца прымаць, каб не трапіць пад парушэнне.

«Аднойчы ў нас нейкі час не працаваў дамафон. Ведаючы, што за гэта могуць выпісаць парушэнне, мы загадзя тэлефанавалі і папярэджвалі ўчастковага і інспектара. А для пэпээснікаў клеілі аб’яву на дзверы пад’езда. Іншыя асуджаныя самі здымалі відэа з камер відэаназірання і неслі ў інспекцыю. Але ж гэта ўсё нервы і дадатковы час, якога і так мала».

Аднойчы жанчыне ўсё ж давялося аспрэчваць парушэнне. Ёй запісалі, нібыта яна не была дома ў належны час. Пасля размоваў з іншымі «хімікамі» аказалася, што ўчастковы запісваў несапраўдныя парушэнні ўсім асуджаным, да якіх прыходзіў. Але тады ўсё лёгка вырашылася простай размовай з інспектарам.

Забаранілі працаваць у выходныя

Як расказвае жанчына, цяпер у яе горадзе «палітычным» забаранілі працаваць як ІП і ў выходныя дні. Знаёмыя суразмоўніцы, якія таксама адбываюць «хатнюю хімію» па палітычных справах, кажуць, што абмежаванні на працу закранулі розныя сферы, і ў гэтых дзеяннях не відаць ніякай логікі. Напрыклад, у таксі і ў рамесніцтве працаваць у выходныя нельга, а ў сферы фітнесу — можна. Нельга працаваць як індывідуальны прадпрымальнік, а на прыватную фірму — можна. Праваабаронцам невядома, ці паўсюдныя такія забароны і наколькі масавы характар яны маюць.

Дзве вольныя гадзіны і адсутнасць адпачынку

«Калі не працуеш на «хатняй хіміі», то маеш толькі дзве гадзіны вольнага часу — іх ледзь хапае, каб схадзіць у краму і паліклініку. Але калі ты на «хатняй хіміі» працуеш і бярэш адпачынак, то таксама маеш толькі тыя ж дзве вольныя гадзіны часу. То-бок ні ў які адпачынак ты не едзеш.

А калі хочаш, напрыклад, летам пажыць на лецішчы, то мусіш знаходзіцца там мінімум тры месяцы і адзначацца ўжо ў мясцовым РАУС. Кватэру можна мяняць значна часцей, хоць раз на месяц», — расказвае суразмоўніца.