Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  7. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  8. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  9. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  10. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  11. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  14. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  15. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
Читать по-русски


На мінулым тыдні чытач «Люстэрка» напісаў у рэдакцыю пра трагедыю ў мінскай дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы: двое загінулых дзяцей і яшчэ некалькі ў цяжкім стане. Прычына, паводле яго інфармацыі, магла быць у няякасным фізрастворы. Патэлефанавалі з пытаннем пра інцыдэнт на жывую лінію Мінздароўя і расказваем, што ўдалося даведацца.

Городская детская инфекционная клиническая больница в Минске. Фото: doktora.by
Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца ў Мінску. Фота: doktora.by

З пытаннем пра дзіцячыя смерці ў інфекцыйнай бальніцы нашая журналістка як звычайная грамадзянка патэлефанавала на жывую лінію Мінздароўя.

— Кажуць, што ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы было некалькі смерцяў. Ці то праз медычную памылку, ці то праз няякасныя прэпараты. Нідзе інфармацыі пра гэта няма, а ў мяне самой дзіця маленькае. І калі ў нас у бальніцы вось так дзеці паміраюць незразумела чаму, то неяк не вельмі спакойна ад гэтага.

— Медыцынскай памылкі там не было. На цяперашні момант ідзе следства, таму я вам шмат чаго не скажу. Але следства ідзе не з нагоды медыцынскай памылкі, а якраз для таго, каб пацвердзіць, што яе не было. Гэта стандартны класічны момант. І ў страху вочы вялікія. Насамрэч сапраўды адбылася непажаданая рэакцыя на лекавы прэпарат, быў анафілактычны шок. І так здарылася з дзяўчынкай. Але там былі іншыя пытанні, яна не была зусім здаровая. Таму, так скажам, большая частка з таго, што вам сказалі, не зусім праўда. І пытанне там абсалютна не ў медыцынскай памылцы.

— То-бок там не пераблыталі лекі? А як тады ўсё гэта здарылася?

— Там пытанне ідзе пра анафілактычны шок (вострая алергічная рэакцыя, можа прывесці да смерці цягам некалькіх хвілін або гадзін. Можа ўзнікаць у тым ліку пасля ўвядзення лекаў, аднак звестак пра анафілактычны шок, выкліканым каліем, нам знайсці не ўдалося. — Заўв. рэд.). А інфармацыі ў адкрытым доступе вы не знойдзеце, бо пакуль не скончанае цалкам следства, нічога не выдаюць. І ў гэтым выпадку там вельмі шмат чутак, бо вы мне ўжо пра два [выпадкі смерці] расказваеце.

— Ну так, вось мне казалі, што некалькі смерцяў, цяжкі стан, бо нібыта лекі не тыя далі, яшчэ што.

— Скажу вам трошкі звесткі папярэдняга следства: пра тое, што даюць не тыя прэпараты, дакладна не было. Папярэдняя выснова следства гучыць так, што дапамога аказвалася ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі.

Як расказваў чытач «Люстэрка», прычына смерці і цяжкага стану дзяцей можа быць у павышаным утрыманні калію ў фізрастворы. Такую версію называў адзін з супрацоўнікаў бальніцы: прычынай пагаршэння стану мог стаць калій, які ўвялі дзецям, але рэч была не ў праблеме з якасцю прэпарата. Як расказваў суразмоўца, дзецям паставілі кропельніцы з каліем замест глюкозы, пераблытаўшы ўпакоўкі, якія цяпер пачалі рабіць аднаго колеру. Перадазіроўка калію можа быць смяротнай для чалавека, бо прыводзіць да парушэння сардэчнага рытму.