Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  2. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  3. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  4. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  5. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  6. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  7. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  8. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  9. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  10. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  11. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  12. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  13. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  14. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  15. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  16. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  17. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
Читать по-русски


Днямі Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што за мінулыя чатыры тыдні колькасць заражэнняў СOVID-19 у свеце павялічылася на 52 працэнты. Як гэта — захварэць на каранавірус, калі пік пандэміі ўжо даўно адышоў у гісторыю? «Люстэрка» пагаварыла з чытачамі, якія нядаўна перанеслі хваробу.

Фото: Reuters
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

З меркаванняў бяспекі імёны суразмоўніц змененыя.

«Самае незвычайнае — балелі верхняя і ніжняя сківіцы»

30-гадовая Марына захварэла на каранавірус у лістападзе. Гэта быў яе чацвёрты ў жыцці COVID-19. Гэтым разам усё пачалося з прыезду мамы, якая збіралася пагасціць у дачкі з зяцем тыдзень. Перад пасадкай у аўтобус жанчына адчувала сябе «выдатна», у канцы дарогі «ёй ужо было вельмі кепска». Пазней тэрмометр паказаў, што ў яе 39 °C.

— Думалі, можа, мама нейкі вірус падхапіла, таму лячылі яе стандартна. Тэмпературу збівалі, але неўзабаве яна зноў павышалася. І так тры дні, — апісвае сітуацыю суразмоўніца. — Па адчуваннях усё было як звычайная прастуда, але на максімалках. Спачатку мы вырашылі, што гэта не кавід. Чаму? Бо ў мамы быў жорсткі насмарк. Да гэтага, калі я і яна хварэлі на каранавірус, такога сімптому ў нас не было.

Мама прыехала да пары ў нядзелю. Да серады занядужала ўжо Марына. У чацвер — яе муж. Сімптомы ва ўсіх адны і тыя ж: высокая тэмпература, слабасць, ламота, насмарк, невялікі кашаль у першы дзень, плюс балела горла.

— Калі адчула, што кепска ўжо і мне, напісала ў прыватную клініку, дзе назіраюся. Яны сказалі зрабіць тэст на кавід. У мамы COVID-19 пацвердзіўся, у мяне — не. Праз некалькі дзён я праверылася яшчэ раз — вынік аказаўся станоўчым, — расказвае суразмоўніца. — Агулам кепска мне было каля тыдня.

Моцны насмарк Марына лячыла сасудазвужальнымі кроплямі. Кажа, пасля іх рабілася «лепей», але нармальна дыхаць не атрымлівалася. У мамы прытупіліся смакі і пахі, у Марыны — толькі пахі.

— Самае незвычайнае — балелі верхняя і ніжняя сківіцы. З’яўлялася адчуванне, нібы трэніравала яе ці зуб выдаліла, — тлумачыць суразмоўніца. — Адкрываеш рот — баліць. Пазяхаць было некамфортна (смяецца).

На бальнічным Марына прабыла тыдзень. Да яго заканчэння стан выраўняўся. Мама таксама з’язджала амаль здаровай. Турбаваў яе толькі невялікі кашаль.

— Адзінае, пасля выздараўлення ў мяне і мамы пачалі моцна выпадаць валасы, — кажа жанчына. — Пасля таго як я другі раз перахварэла на кавід, у мяне была такая ж сітуацыя. Я здала аналізы, і яны паказалі, што моцна знізілася жалеза. Піла яго ў таблетках. Цяпер пакуль яшчэ не правяралася.

Паводле назіранняў Марыны, за апошнія гады людзі прывыклі да каранавіруса і ставяцца да гэтай хваробы прасцей.

— Памятаю, калі ўбачыла, што тэст зноў станоўчы, падумала: «Ну, кавід, ну, акей. Пасяджу дома». Тым больш я магу працаваць дыстанцыйна, — апісвае сваю рэакцыю жанчына і адзначае, што цяжэй за ўсё яна перанесла хваробу другі раз. — Гэта было ў лістападзе 2020-га. Да гэтага я хварэла ў траўні. Магчыма, так хутка зноў заразілася, бо здала плазму. Той восенню два месяцы тэмпература ў мяне была 37,3−37,5°C. Мне зрабілі УГД сэрца, шчытавідкі, кроў паглядзелі на розныя кампаненты, бо такая тэмпература можа значыць не толькі COVID-19. Але нічога не знайшлі.

Марына двойчы прышчаплялася ад каранавіруса — зімой і восенню 2022-га.

— У лістападзе 2023-га збіралася зрабіць гэта трэці раз, але, мабыць, нешта пайшло не так, — жартуе жанчына. — Думаю, калі б не гэтыя прышчэпкі, хваробу пераносіла б складаней, а так проста шмат часу ляжала. Цяпер ужо вакцынавацца не планую, пакуль ёсць натуральны імунітэт.

«Дагэтуль, калі я хутка прайдуся, назаўтра пачынаюць балець мышцы»

Снимок используется в качестве иллюстрации. Фото: Pixabay.com
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Pixabay.com

26-гадовая Яўгенія першыя сімптомы каранавіруса «злавіла» 1 снежня. Гэта была пятніца. Адчувала сябе як падчас прастуды: слабасць, балела галава. Дзяўчына зразумела, што захворвае, але вырашыла: выходныя адляжыцца — і ўсё наладзіцца. Вось толькі гэтага не здарылася.

— У суботу памерала тэмпературу, яна была дзесьці 37,2°C. У горле пяршыла, з’явіўся насмарк, пачалі балець мышцы на левай назе і косткі, асабліва тазавыя. Нават сядзець было балюча, таму большую частку часу я ляжала, — успамінае суразмоўніца. — У нядзелю з’явіўся стаматыт — белыя язвы на слізістай рота. Ён у мяне і раней здараўся, але падчас прастуды — ніколі. І не ў такой колькасці. Гэтым разам язваў было тры ці чатыры. Яны вельмі балелі.

Усе выходныя Яўгенія прабыла ў ложку. Піла супрацьвірусныя, шмат цёплай гарбаты і закрапвала нос марской вадой. Тэмпература зніжалася да 36,9−36,8°C. Да панядзелка яна стабілізавалася, але агульны стан не цешыў. «Сядзець на працы і чхаць» не хацелася, таму дзяўчына ўзяла таксі і паехала ў паліклініку, дзе яе адправілі здаць тэст на COVID-19.

— Гадзіны праз тры мне патэлефанавала сямейная доктарка (дзяўчына цяпер жыве ў Вільнюсе. — Заўв. рэд.) і паведаміла: «У вас каранавірус», — перадае тую гутарку Яўгенія. — Лячыцца яна парэкамендавала як падчас звычайнай прастуды: пырскаць горла або рассмоктваць таблеткі, капаць нос, піць больш цёплай вадкасці і менш хадзіць. Каб супакоіць нагу, параіла супрацьзапаленчы сродак і прапісала лекі для паласкання рота ад стаматыту.

Бальнічны Яўгенія не брала. Яна супрацоўніца лагістычнай фірмы, і наступныя чатыры дні дамовілася папрацаваць з дому.

— У пятніцу, 8 снежня, мой стан палепшыўся. Заставаўся стаматыт, насмарк, балела горла і была непрыемная сухасць у роце, — пералічвае сімптомы суразмоўніца і кажа, што ў гэты дзень вярнулася ў офіс. — Новага тэсту я не рабіла. У 2022-м, калі ўжо хварэла на каранавірус, дактары мяне папярэдзілі: «Праз тыдзень кавіду ўжо не будзе». Палічыла, раз захварэла 1 снежня, то 8-га хваробы можа не быць. І сямейная доктарка, калі тэлефанавала, сказала: калі няма тэмпературы, можна нават на самаізаляцыю не ісці.

Пасля хваробы сіл у дзяўчыны было менш, чым звычайна, «але гэта не перашкаджала».

— Хоць, можа, такі стан быў праз надвор’е і тое, што хочацца святаў, — разважае яна. — Дагэтуль, калі я хутка прайдуся, назаўтра пачынаюць балець мышцы. Для мяне гэта дзіўна, бо звычайна я чалавек вельмі актыўны. А яшчэ моцна абвастрыўся нюх. Дапусцім, вечарам вяртаюся з працы і адчуваю пах гарбаты, што піла з раніцы, або мандарынаў, якія ела. Нейкая ежа пачала для мяне пахнуць непрыемна. Учора была ў майстэрні, забірала сваю карціну. І калі звычайна я асабліва не адчувала фарбы, то гэтым разам не магла знаходзіцца ў памяшканні.

Раніцай 15 снежня, праз тыдзень пасля каранавіруса, Яўгенія знайшла ацёк на шыі. Падумала, што застудзіла, але ўнізе намацала запаленне, «нібы сантыметровы каменьчык». Цяпер ён у яе памерам з зярнятка грэчкі, цвёрды і ўсё яшчэ баліць.

— Да доктара я не пайшла, скарысталася «доктарам гугл», знайшла, што пасля каранавіруса ў некаторых людзей запаляюцца лімфавузлы. Прачытала, што гэта нармальна, — успамінае дзяўчына. — Да таго ж у мяне калісьці ўжо такое было. Праз тыдзень усё прайшло, таму моцна не хвалявалася. Нядаўна здавала аналіз крыві, мне сказалі, што ніякага запаленчага працэсу ў маім арганізме ўжо няма.

Сёлета ад каранавіруса дзяўчына не прышчаплялася. Апошнюю прышчэпку рабіла зімой 2022-га — гэта была яе трэцяя вакцынацыя.

— Да гэтага на каранавірус я хварэла толькі раз — у жніўні 2022-га, але тады я гэтага нават не адчувала. Проста стан быў такі, нібы пастаяла пад кандыцыянерам, — голас сіплы, горла балела, — апісвае сімптомы суразмоўніца. — Тое, што ў мяне каранавірус, я даведалася выпадкова. Мне трэба было класціся ў бальніцу. Перад шпіталізацыяй папрасілі зрабіць тэст на COVID-19. Памятаю, як мне патэлефанавалі і сказалі: «У вас кавід». Я такая: «Упс». Вельмі здзівілася. Гэтым разам усё працякала складаней.

Чытайце таксама