Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


У калоніі «Віцьба» ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Гэта ўжо чацвёртая смерць палітвязня ў месцах пазбаўлення волі.

Вадим Храсько. Фото: ПЦ "Весна"
Вадзім Храсько. Фота: ПЦ «Вясна»

Паводле звестак праваабаронцаў, Вадзім Храсько памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. Яго даставілі з калоніі ў бальніцу, але медыкі ўжо не змаглі выратаваць мужчыну.

12 студзеня Вадзіма Храсько пахавалі ў Мінску.

Афіцыйныя структуры ніяк не каментуюць гэты інцыдэнт, адзначаюць у «Вясне».

Вадзіма Храсько судзілі па артыкуле 361−2 КК РБ (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым і асудзіў за некалькі данатаў на тры гады калоніі, нягледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне. Адбываць тэрмін Вадзіма Храсько адправілі ў віцебскую калонію № 3, дзе, паводле падлікаў праваабаронцаў, ён прабыў каля двух месяцаў.

Судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам суддзі Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд у сіле. 3 лістапада МУС унесла Храсько ў"спіс экстрэмістаў". Праваабаронцы прызналі Вадзіма Храсько палітычным зняволеным.

Чацвёртая смерць

У траўні 2021 года ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове Магілёўскай вобласці памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Паводле версіі кіраўніцтва калоніі — у выніку спынення сэрца. У пасведчанні пра смерць у графе «прычына смерці» стаіць код МКБ R99 («Іншыя недакладна акрэсленыя і неўдакладненыя прычыны смерці»).

Сваякі і сябры Ашурка сцвярджалі, што раней у яго не было праблем са здароўем, перад этапам у калонію ён быў здаровым і бадзёрым. Калі выдалі цела Вітольда, яно выглядала вельмі худым і змардаваным, быццам ён, і без таго худы, страціў не менш 15−20 кг. Як стала вядома сваякам, пасля прыбыцця ў Шклоў Ашурка не адправілі ў атрад — усе свае дні там ён прабыў у ізаляцыі спачатку на каранціне, а потым у ШІЗА. Былыя зняволеныя калоніі расказалі ў СМІ, што Вітольда там маглі збіваць і падвяргаць здзекам. Афіцыйнага расследавання прычын смерці Вітольда Ашурка не было.

У траўні 2023 года ў калоніі «Віцьба» памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Мужчына быў асуджаны на год пазбаўлення волі, нягледзячы на цяжкі дыягназ і неабходнасць знаходзіцца пад пастаянным наглядам кардыёлага і прымаць лекі. Мікалай пражыў у калоніі толькі два тыдні. Сваякам паведамілі, што ў калоніі правялі праверку па факце смерці і не выявілі складу злачынства.

У ліпені 2023 года ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна

Памёр мастак Алесь Пушкін. У бальніцу яго прывезлі з турмы № 1 Гродна ўжо ў несвядомым стане, практычна памерлага. У Пушкіна быў перытаніт, сэпсіс, паліорганная недастатковасць і нават пашкоджаная дыяфрагма. Медыкі зрабілі аперацыю, але выратаваць мужчыну ўжо не ўдалося. Ноччу альбо днём 11 ліпеня Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі. У пратаколе ўскрыцця напісана, што прычына смерці невядомая.

Чытайце таксама