Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


З’явілася інфармацыя пра рэйды сілавікоў па сваяках тых, хто з’ехаў за мяжу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Вядома, што людзей просяць угаварыць сваіх сваякоў вярнуцца ў Беларусь праз камісію па вяртанні. Вядома як мінімум тры выпадкі, калі да людзей звярталіся з такімі прапановамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Праваабаронцы таксама нагадалі, што вядомыя як мінімум тры выпадкі, калі, нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей распачыналі крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы.

У лістападзе 2023 года асудзілі 30-гадовага брастаўчаніна Ігара Неміровіча, які вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні. Яму прызначылі адзін год калоніі па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Пры гэтым суд не прызнаў зварот у камісію «безумоўнай падставай для высновы пра яго раскаянне».

А ў снежні 2023 года прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з Таццянай Собаль, якая, як паведамляецца, таксама вярнулася ў Беларусь праз камісію. Жанчыну прымусілі расказаць, як ёй было кепска за мяжой і як яна, «паддаўшыся ўплыву», удзельнічала ў пратэстах у 2020 годзе. У выніку Таццяну чакае суд — ёй інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК. Яна знаходзіцца на волі — пад закладам.