На мяжы працягваюцца апытанні і затрыманні беларусаў, якія прыязджаюць на радзіму з краін Еўрасаюза. Пра гэта паведаміў 2 траўня праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронцам вядома пра некалькі выпадкаў, якія адбыліся ў канцы красавіка.
«Людзей затрымлівалі на беларуска-польскай мяжы, змяшчалі ў ІЧУ, а потым судзілі», — адзначылі ў «Вясне».
Таксама працягваюцца пільныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць беларускую мяжу. Паводле відавочцаў, мерапрыемствы могуць займаць больш за шэсць гадзін у выпадках, калі ў аўтобусе едуць некалькі грамадзян Украіны.
«Некаторых [украінцаў], якія кажуць, што едуць у Расію, адразу на мяжы прымушаюць купіць білет на самалёт з Мінска», — паведамілі праваабаронцы.