Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Адзін з фігурантаў — палітвязень Эдуард Кашэцян. Пра затрыманне двух яго сяброў дагэтуль нічога не было вядома. Ім пагражае да дванаццаці гадоў калоніі, паведамляе «Наша Ніва».

Злева направа зверху ўніз: Эдуард Кашэцян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч. Фота: "Наша Ніва"
Злева направа зверху ўніз: Эдуард Кашэцян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч. Фота: «Наша Ніва»

Эдуард Кашэцян — 32-гадовы мінчук з армянскімі каранямі. Па адукацыі ён урач, хірург-стаматолаг. Працаваў у 4-й гарадской стаматалагічнай паліклініцы.

Яго затрымалі ў верасні 2023-га за чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Імаверна, тады ж затрымалі і двух яго сяброў.

Сябры Эдуарда — 33-гадовы Уладзімір Алісіевіч і 34-гадовы Андрэй Валахановіч. Вядома, што яны сябравалі вельмі даўно. Уладзімір, калі верыць яго сацсеткам, прадаваў нерухомасць, пра род заняткаў Андрэя нічога невядома.

Іх абвінавачваюць па пяці артыкулах. Гэта «распальванне варажнечы групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369−1 КК), «рэабілітацыя нацызма, здзейсненая групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130−1 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

Сябрам пагражае ад 5 да 12 гадоў калоніі. Суд над мужчынамі пачнецца 7 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе.