Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


У Беларусі закрываецца яшчэ адна прыватная ВНУ — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД). Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters

«Заснавальнікам і кіраўніцтвам ІПД прынятае рашэнне спыніць адукацыйную ліцэнзаваную дзейнасць з 1 верасня 2024 года. У сувязі з гэтым ІПД не будзе ажыццяўляць прыём абітурыентаў у 2024 годзе», — гаворыцца ў паведамленні.

У ІПД адзначылі, што, каб далей вучыцца па абранай спецыяльнасці, усе студэнты будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ.

«Кіраўніцтвам ІПД і заснавальнікам распрацоўваецца план мерапрыемстваў, скіраваных на забяспечанне пераводу навучэнцаў. Інфармацыя пра канкрэтныя ўстановы адукацыі, у якія плануецца перавод, будзе загадзя даведзеная да кожнага студэнта праз старастаў навучальных груп і іншымі спосабамі», — дадалі ў ВНУ.

Нагадаем, тыдзень таму стала вядома пра закрыццё іншай беларускай прыватнай ВНУ — «БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій».

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці з’явіўся ў 1992 годзе з ініцыятывы Навукова-тэхнічнага таварыства будаўнікоў Беларусі. У 1993 годзе ў арандаваных класах беларускай палітэхнічнай акадэміі, палітэхнікума і архітэктурна-будаўнічага тэхнікума ў камерцыйным інстытуце вучалася 300 чалавек. На выхадзе па заканчэнні чатырох гадоў яны атрымлівалі дыпломы менеджэраў-камерсантаў у розных сферах народнай гаспадаркі і прадпрымальнікаў у малым і сярэднім бізнесе.