Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
Читать по-русски


У параўнанні з мінулым летам колькасць аўтобусаў, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Польшчу, значна вырасла. Калі ў чэрвені мінулага года ў пункце пропуску «Брэст» у сярэднім у пікавыя гадзіны стаяла па 10−20 аўтобусаў (рэдка іх колькасць даходзіла да 30), то з пачатку гэтага лета іх колькасць дасягала 25−30 (а ў некаторыя дні — 60−80). Каб скараціць час чакання ў чарзе, пасажырам прапануюць перасаджвацца ў транспарт, што стаіць бліжэй да пункта пропуску. І за гэта даводзіцца плаціць. Некаторыя беларусы лічаць, што велічэзная чарга — схема і «ствараецца штучна, каб перавозчыкі павялічвалі касу на тых, хто не хоча чакаць гадзінамі». Гэта так? Паспрабавалі разабрацца.

Автобус из Варшавы в Минск. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Фото: Alex-Od, tourister.ru
Аўтобус з Варшавы ў Мінск. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Alex-Od, tourister.ru

Імёны суразмоўцаў змененыя дзеля іх бяспекі.

Пасажыры: «Гэта хітрык — стварыць бачнасць велізарнай чаргі: калі б там стаяла 15 аўтобусаў, мала хто на гэта купіўся б»

Спрабаваць перасаджвацца з канца чаргі ў аўтобусы, якія стаяць наперадзе, беларусы пачалі яшчэ зімой. А калі колькасць аўтобусаў у чарзе вырасла да 80, такая практыка стала папулярнай. У адваротным выпадку можна прастаяць «гадзін 25», пішуць у тэлеграм-чатах па перасячэнні мяжы і дзеляцца, колькі часу гэта эканоміць.

— Мы выехалі ўвечары ў 22.45 з Мінска, да 04.00 пад’ехалі да чаргі на мяжы і пераселі ў найбліжэйшы аўтобус — у 06.00 ужо заехалі на мяжу, — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Паводле яго, чаканне ў зоне памежнага пункта і праходжанне праверак заняло яшчэ тры гадзіны:

— Да 11.00 мы пад’ехалі да моста — далей праехалі менш чым за гадзіну, а да 13.00 былі першымі ля шлагбаўма, Польскі кантроль прайшлі за гадзіну. Агулам на мяжы мы прабылі менш за дзесяць гадзін.

Якім чынам адбываецца перасадка, апісала адна з беларусак, што ехала ў пачатку траўня і таксама не стала чакаць, пакуль да іх рэйсу дойдзе чарга.

— Мы даведаліся, ці ёсць месцы, і бягом пабеглі па чамадан, і гэтак жа бягом — на перасадку. У аўтобусе, куды я падсела, амаль нікога не было ў салоне, бо ўсе пераселі ў пярэднія. Ва ўсіх аўтобусах такія перабежкі, так што сто працэнтаў будуць месцы наперадзе, — напісала яна іншым карыстальнікам.

Схема з пераходам у іншы аўтобус, кажуць тыя, хто перасякае мяжу, сапраўды дапамагае зэканоміць прыстойную колькасць часу ў чаканні. Але і б’е па кашальку. Мяркуючы з аповедаў пасажыраў, за новае месца часцей за ўсё даводзіцца плаціць. У размовах паміж сабой многія згадваюць цану 40 даляраў ці еўра (каля 130−140 рублёў, тут і далей паводле курсу Нацбанка на 5 ліпеня), але бываюць і меншыя сумы.

— Калі пад’ехалі ў чаргу, да шлагбаўма было восем аўтобусаў, чатыры-пяць — пасля. Я перасела на чатыры наперад — даплаціла 80 рублёў, — расказала беларуска, у якой праходжанне мяжы ў выніку заняло дзевяць гадзін.

— Мы пад’ехалі 16-мі ў 23.05, у 23.20 я перасела ў чацвёрты ад шлагбаўма аўтобус за дзесяць еўра (35 рублёў. — Заўв. рэд.), — у 23.50 заехалі да беларусаў, — напісала яшчэ адна дзяўчына.

Пра такі свой досвед «Люстэрку» расказаў Іван, які некалькі тыдняў таму ехаў у Варшаву.

— Я купіў білет за 130 рублёў на вялікі камфортны аўтобус. Калі пад’ехалі да мяжы, нам сказалі, што мы дзесьці 80-я ў чарзе, кіроўца прапанаваў усім ісці наперад і шукаць сабе месца, інакш можам прастаяць два дні. Як на мяне, гэта хітрык — стварыць бачнасць велізарнай чаргі, бо, калі б там стаяла 15 аўтобусаў, мала хто на гэта купіўся б. У выніку я знайшоў сабе месца ў маршрутцы — кіроўца сказаў плаціць 120 рублёў з чалавека, таксама называлася сума 30−40 еўра (130−140 рублёў. — Заўв. рэд.). У выніку я і яшчэ некалькі чалавек заплацілі па 100 рублёў, ніякіх чэкаў нікому не выдалі.

Плаціць даводзіцца не ўсім: некаторыя пасажыры раней расказвалі, што іх перасадзілі ў іншы транспарт бліжэй, і даплачваць пры гэтым не давялося.

— Падчас пасадкі я спытаў у кіроўцы, ці ёсць у іх опцыя, калі пасажыры перасаджваюцца ў іншыя аўтобусы іх жа фірмы бліжэй да шлагбаўма. Чытаў, што некаторыя перавозчыкі так робяць. Ён патлумачыў, што ў іх [Ecolines] такога няма. Аднак калі мы прыехалі на месца, кіроўца паведаміў: «Наперадзе ёсць яшчэ адзін наш аўтобус, усе, хто хоча, могуць у яго перасесці». Натуральна, хацелі ўсе, людзі схапілі валізкі і пайшлі.

Кіроўца: «Бывае, і 36 гадзін мяжу праходзіш. Чуткі, што гэта нейкая змова, — поўнае трызненне»

Пункт пропуска «Брест — Тересполь». Фото: ГПК
Пункт пропуску «Брэст — Тэрэспаль». Фота: ДПК

«Люстэрка» звязалася з кіроўцам аднаго з перавозчыкаў, які працуе на рэйсах паміж Беларуссю і Польшчай і ў курсе сітуацыі з перасадкамі. Мужчыну завуць Віктар, ён запэўнівае, што ніякіх наўмысных хітрыкаў для дадатковага заробку кампаніі не прыдумляюць, і тлумачыць сітуацыю так:

— Гэта звязана з працай змен на мяжы. Часам павольна правяраюць беларусы, але цяпер гэта палякі. У іх некаторыя змены проста фізічна не працуюць — за свае 12 гадзін могуць аформіць, напрыклад, 11−15 аўтобусаў. А ёсць часавыя прамежкі, як, напрыклад, з 21 гадзіны да трох, калі на мяжу прыязджае ў раёне 20 рэйсавых аўтобусаў, бо ідуць гомельскія, брэсцкія, мінскія, пазнанскія, гродзенскія… У выніку за некалькі гадзін іх збіраецца больш, чым гэтая змена можа аформіць. З чым гэта звязана, толькі сам бог ведае.

Ці праўдзівыя здагадкі пасажыраў, якія лічаць, што чарга павялічваецца ў тым ліку штучна — за кошт пустых аўтобусаў, якія перавозчыкі «прыганяюць спецыяльна»?

— Гэта не так, — адказвае Віктар. — Выглядае ўсё наступным чынам. Прыязджае на мяжу аўтобус, у ім — 30−50 чалавек, становіцца 25-м у чарзе. Пасажыр выходзіць, разумее, што ў яго, напрыклад, дзелавая сустрэча праз суткі, а ён гэты час прастаіць на мяжы. Калі ён гатовы заплаціць, шукае варыянты: перасесці ў легкавік, у аўтобус. Даходзіць да таго, што некаторыя плацяць любыя грошы, абы з’ехаць, бо ў іх, умоўна, самалёт і яшчэ некалькі перасадак — згараць усе білеты. Таму спачатку выходзіць частка аўтобуса, астатнія чакаюць з думкамі «калі-небудзь ды паедзем», праз некалькі гадзін яны таксама перасаджваюцца наперад. У выніку гэты аўтобус, калі даязджае да памежнікаў, — ці напалову пусты, ці цалкам. Неяк кіроўцы адной такой буйной кампаніі, калі ўсе людзі выйшлі, атрымалі загад ад кіраўніцтва разварочвацца і вяртацца назад, каб узяць іншых пасажыраў на новы рэйс і паспець адпачыць.

Паводле суразмоўцы, такая абстаноўка прыносіць нязручнасці і самім кампаніям — гаворка пра тых, у каго невялікі аўтапарк. Таксама многія пасажыры перасталі купляць білеты на вакзале або анлайн (асабліва гэта датычыць рэйсаў з Брэста), — многія адразу едуць да мяжы на таксі ці сваіх машынах і там шукаюць вольныя месцы.

— Напрыклад, у маіх знаёмых раней на рэйс Брэст — Варшава патрэбны быў адзін транспартны сродак, часам другі дадавалі, каб нешта перакрыць, — тлумачыць Віктар. — Спазненні былі, але толькі па прыбыцці. То-бок аўтобус мог спазніцца з Брэста ў Варшаву, але адтуль выехаць усё адно своечасова. А цяпер, калі іх аўтобус выехаў, умоўна, у 00.00 з Брэста і, а восьмай раніцы паводле графіку мусіць быць у Варшаве, то ён толькі мяжу перасякае 24 гадзіны, і дай бог, каб у наступную поўнач хаця б выехаў з польскай мытні. А бывае, і 36 гадзін мяжу перасякаеш. Ну і беларускі перавозчык можа тут, напрыклад, перасадзіць людзей і пустым з’ехаць з чаргі, а польскі — не, ён едзе дадому, яму няма куды падзецца, ён застанецца праходзіць мяжу ў любым выпадку. Таму чуткі, што гэта нейкая змова, — поўнае трызненне.

«Як толькі з’яўляецца паведамленне, што мігранты напалі на іх памежніка, — палякі адразу перастаюць працаваць»

Чаму тады вялікія чэргі збіраюцца менавіта перад беларускай мяжой? У чатах можна прачытаць, што на польскую заязджаюць хутчэй і ў суседзяў чакаць так доўга не даводзіцца.

— Ёсць буферная зона — мост паміж Тэрэспалем і Брэстам, ён даволі вузкі: па адной паласе ў абодва бакі, — кажа кіроўца. — Беларускі бок запускае аўтобусы на сваю тэрыторыю, афармляе іх па максімуме. На самім памежным пункце побач з крамай Duty Free ёсць вялікая пляцоўка. Яе выкарыстоўваюць як месца для аўтобусаў, там змяшчаецца 11−12 штук. Вось там супрацоўнікі пункта пропуску пакідаюць іх, перад уездам на мост, цалкам аформленымі. Бо разумеюць: калі цяпер усіх адправяць да палякаў і заб’юць паласу адной вялікай тэхнікай — стануць калом усе легкавікі. Калі яны бачаць, што з моста аўтобусы з’ехалі на Польшчу, выпускаюць некалькі наступных разам з машынамі. Вось так яны рэгулююць колькасць аўтобусаў, якія едуць на польскі бок. Потым у сябе ўсё рэгулююць палякі. Як толькі ў іх вызваляецца месца, яны зганяюць транспарт далей. Ну, а беларусы, зноў убачыўшы, што там пуста ці ёсць месца, выпускаюць новую колькасць аўтобусаў. Вось так гэта выглядае. То-бок беларусы гатовыя былі б афармляць і аддаваць на Польшчу, але там іх проста няма куды «пхаць».

Мост, который проходит между пунктами пропуска «Брест» и «Тересполь», 5 июля 2024 года. Фото: ГПК
Мост, які праходзіць паміж пунктамі пропуску «Брэст» і «Тэрэспаль», 5 ліпеня 2024 года. Фота: ДПК

Віктар лічыць, што чарга магла б рухацца хутчэй і не расці да 70−80 аўтобусаў, калі б суседзі афармлялі транспарт хутчэй:

— Разумееце, калі закрылі «Баброўнікі», стала зусім невыносна: усё паехала сюды, на Брэст. Таму тут шмат рэйсавых, турыстычных аўтобусаў — вось і такія чэргі, а польскія службы павольна працуюць. Як толькі ў інтэрнэце з’яўляецца паведамленне, што мігранты напалі на нейкага іх памежніка, — палякі адразу перастаюць працаваць. Дзесьці злавілі нейкіх уцекачоў — зноў працуюць нашмат горш.

— А яшчэ прыязджае які-небудзь вялікі перавозчык на 80 пасажыраў. Адзін — з няправільным пашпартам. І вось заехаў на мяжу аўтобус з адным ці некалькімі праблемнымі пасажырамі, памежнікі ўсіх афармляюць, а гэтыя завісаюць. Тэарэтычна яны могуць узяць наступны аўтобус. Але часта не хочуць, пакуль не разбяруцца з папярэднім — там трэба складаць пратаколы, пісаць нейкія дакументы. Памежны кантроль зацягваецца, а яшчэ цяпер у палякаў паглыблены кантроль аўтобусаў — усе праходзяць праз рэнтген, яму. У выніку афармляць могуць 2,5 гадзіны, — тлумачыць кіроўца, дадаючы, што ўвесь гэты час чарга з боку Беларусі таксама будзе чакаць.

«Усё залежыць ад сквапнасці і хамства перавозчыка і яго кіроўцы»

Як мы ўжо згадвалі, пасажыры, якія падсаджваліся ў блізкія да памежнага пункта аўтобусы платна, кажуць, што там ім не выдавалі чэка ці білета. Значыць, кіроўца забірае гэтыя грошы сабе?

— Ва ўсіх па-рознаму. У нашай кампаніі кіроўца атрымлівае працэнт ад прададзенага білета, нейкую прэмію ў заробак. Новым пасажырам могуць выдаваць нейкія міжнародныя квітанцыі, хтосьці не выдае нічога, але гэта і неабавязкова, — кажа Віктар. — У любым выпадку, у аўтобусах стаяць камеры — кампанія бачыць, колькі пасажыраў ён правёз. Ну і гэта мяжа, тут пішацца ўсё: транспартны сродак, колькасць людзей, куды і каго везлі. Таму ўсё застаецца ў базах, і няма сэнсу нешта сабе класці «на кішэню». Нашая фірма потым гэтыя білеты ўсё роўна прапускае праз касу, бо ўзнікнуць пытанні: як у ведамасці падчас адпраўкі была адна колькасць, а заехала іншая? Таму мы дапісваем прозвішчы тых, хто падсеў.

Калі ў чарзе аказваецца некалькі аўтобусаў аднаго перавозчыка, чаму ў тыя, што бліжэй да шлагбаўма, не перасаджваюць людзей бясплатна, калі там ёсць месцы? І адкуль узялася цана 40 даляраў ці еўра?

— Я ведаю, што некаторыя фірмы перасаджваюць бясплатна, нашая таксама так робіць. Хтосьці нават раней пускаў адзін аўтобус пусты — проста займаць чаргу, а потым рэйсавы па часе падыходзіў і з яго перасаджваў туды людзей, каб доўга не стаялі, — кажа кіроўца. — Але цяпер у многіх такой магчымасці фізічна няма праз тое, колькі транспартны сродак марнуе часу на дарогу ў адзін бок. Якую на падсадку ставяць цану — залежыць ад распараджэння начальства. У нас, напрыклад, такую ж, як на вакзале, каб з людзей больш грошай не бралі. За іншых скажу шчыра: усё залежыць ад сквапнасці і хамства перавозчыка і яго кіроўцы. Хтосьці бярэ і па 50−60 даляраў (160−190 рублёў. — Заўв. рэд.). Тут цяпер сітуацыя бескантрольная.

Што кажуць самі перавозчыкі пра платныя і бясплатныя перасадкі?

Журналістка «Люстэрка» пад выглядам пасажыркі, якая купіла білет на рэйс Мінск — Варшава і непакоіцца за чэргі на мяжы, патэлефанавала некалькім кампаніям-перавозчыкам. Ці перасаджваюць яны сваіх кліентаў бясплатна, калі наперадзе стаіць іх «пусты» кіроўца?

— Пасажыр набывае білет на аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы, — адказала дыспетчарка Ecolines.

— Атрымліваецца, за адну паездку мне трэба купіць два білеты?

— Так, усё правільна. Цана такая ж, — сказала дзяўчына і дадала, што кіроўца мусіць выдаць чэк.

На гарачай лініі дзяржаўнага «Мінсктранса» адразу папярэдзілі, што аўтобусы прыбываюць з затрымкай на 4−12 гадзін у сярэднім, а пасля расказалі пра ўмовы перасадкі.

— Вядома, мы ідзём насустрач пасажырам: пры наяўнасці свабодных месцаў можна перасесці ў іншы аўтобус бясплатна, гэта ўжо кіроўца вырашае на месцы. Білетаў там не прадаюць, — сказала дыспетчарка. — Ну і там нават да іншага перавозчыка могуць сесці — залежыць ад таго, хто бліжэй. Але я не бяруся за гэта гаварыць — дамаўляюцца кіроўцы паміж сабой самі.

Чытайце таксама