Доўгія чэргі з легкавых аўтамабіляў сабраліся ў пунктах пропуску на выезд з Беларусі ў Літву і Польшчу. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.
Станам на 12.00 1 жніўня выезду ў Літву чакаюць 520 аўтамабіляў (300 — у «Каменным Логу» і 220 — у «Беняконях»).
«Сітуацыя катастрафічная. Літва практычна не прапускае легкавы транспарт. Машыны прыбываюць, але за гадзіну выходзяць 3−5 машын. Не могуць выехаць з зоны чакання тыя, хто прыехаў сюды яшчэ 30 ліпеня», — піша Infotrans Media.
У Дзяржпамежкамітэце адзначылі, што"за апошнія 24 гадзіны колькасць аўтамабіляў, якія чакаюць уезду ў Літву, павялічылася на 210 адзінак".
На польскім напрамку прастойвае 300 легкавікоў і 60 аўтобусаў.
«Кантрольныя службы польскага памежнага пераходу „Тэрэспаль“ (з беларускага боку „Брэст“) аформілі 34% легкавікоў», — удакладнілі ў ДПК.
На выезд у Латвію, паводле звестак ДПК, чэргаў няма.