На таргі выставілі біты Porsche Boxter 2012 года выпуску. Адпаведны лот з’явіўся на сайце «Белаўкцыёну».
Заднепрывадны аўтамабіль з 2,7-літровым рухавіком знаходзіцца ў аварыйным стане. Таргі за яго стартавалі 23 жніўня. Праз тры дні мінімальная стаўка складала 1009 рублёў. За суткі цана вырасла да 4445 рублёў.
Пашкоджанні Porsche атрымаў у чэрвені мінулага года. Паводле версіі ДАІ, 43-гадовы кіроўца іншамаркі не справіўся з кіраваннем і знёс слуп на Даўгінаўскім тракце ў Мінску.
Кіроўцу аўтамабіля з траўмамі даставілі ў бальніцу для абследавання. Машына атрымала сур’ёзныя механічныя пашкоджанні.