Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


/

Лістапад пачнецца з няўстойлівага і ветранага надвор’я. Пры гэтым калі ў пятніцу тэмпература паветра яшчэ будзе плюсавой, то ў суботу ў выніку паступлення арктычнай паветранай масы тэмпературны фон знізіцца, а ападкі пяройдуць у змяшаную фазу — снег, мокры снег, дождж, што разам з мінусавой тэмпературай будзе прыводзіць да галалёду і галалёдзіцы, паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

2 лістапада, у суботу, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы. Месцамі на паўночна-ўсходняй палове краіны — слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15−20 м/с, ноччу месцамі 21−24 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -2°С на поўначы да +6°С на поўдні, максімальная днём ад 0 °C на паўночным усходзе да +8°С на поўдні.

3 лістапада, у нядзелю, ноччу месцамі невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкі — снег, мокры снег, дождж. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі 15−20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −4…+1°С, максімальная днём 0…+7°С.

Нагадаем, 1 і 2 лістапада абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер.