Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Магілёўскім праваабаронцам стала вядома, што ў горадзе 31 кастрычніка прайшлі масавыя затрыманні. Пазней з’явілася інфармацыя, што такое адбываецца па ўсёй краіне.

Фото из архива zerkalo.io
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрымалі каля дзясятка чалавек. Абставіны высвятляюцца.

Акрамя таго, у Маладзечанскім раёне міліцыя ходзіць па людзях, якіх затрымлівалі пасля выбараў 2020 года, паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна». Паводле папярэдняй інфармацыі, ва ўчастковых ёсць спісы такіх беларусаў і беларусак — па чарзе наведваюць іх па месцы жыхарства.

Таксама стала вядома, што ў сярэдзіне кастрычніка ў Беразіне на Міншчыне праходзілі ператрусы. Сярод іншага, сілавікі прыйшлі і ў кватэру былога добраахвотніка палка «Пагоня» Паўла Мігаля.

Пазней «Вясна» паведаміла, што праваабаронцам вядома, што затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі.

«Яны выглядаюць як спланаваная акцыя запалохвання перад выбарамі. Сілавікі прыходзяць у асноўным да тых, хто раней затрымліваўся па пратэсных адміністрацыйных артыкулах. Вядома пра выпадкі жорсткіх затрыманняў, з неабгрунтаваным ужываннем сілы», — расказалі ў «Вясне».

Ёсць інфармацыя пра затрыманні людзей, якія вярнуліся з-за мяжы.

«Памятайце пра правілы бяспекі, асабліва па вяртанні ў Беларусь. Не захоўвайце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам і ўдзельніцам пратэстаў. Таксама ўважліва прагледзьце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць „экстрэмісцкіх“ старонак», — нагадалі праваабаронцы.

Нагадаем, 31 кастрычніка паведамлялася пра масавыя праверкі і затрыманні ў Смаргоні і Ваўкавыску. Гаварылася таксама пра выпадкі ў Мінску і Гомелі.