Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  13. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  14. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  15. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
Читать по-русски


/

Грамадзянскую справу, па якой праходзяць 20 медработнікаў, пачнуць разглядаць 9 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Пазоўнікам выступае Гомельская цэнтральная гарадская клінічная паліклініка, а асобай, якая абараняе яе правы, — гарадская пракуратура. Як вынікае з раскладу суда, прадмет спрэчкі — кампенсацыя работнікамі нанесенай шкоды, піша «Флагшток».

Филиал № 6 Гомельской центральной городской клинической поликлиники. Фото: polomap.com
Філіял № 6 Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі. Фота: polomap.com

У спісе адказчыкаў — трое медыкаў, астатнія прызнаныя суадказчыкамі. Сярод іх Вера Драко — як высветліў «Флагшток», гэта намесніца загадчыка паліклінікі № 6.

Яшчэ адна адказчыца — Алена Царанкова, якая, прынамсі ў 2019 годзе, працавала медсястрой прышчэпачнага кабінета той жа паліклінікі № 6. Тады яна расказвала пра ход прышчэпачнай кампаніі ад грыпу газеце «Гомельскія ведамасці».

Нагадаем, у сакавіку ў Гомелі вынеслі прысуд за знішчэнне больш чым 92 тысяч доз вакцын ад COVID-19 і грыпу. Вінаватымі тады былі прызнаныя загадчыца аддзялення прафілактыкі адной з паліклінік Гомеля і дзве медсястры, якія займаліся прыпіскамі аб’ёмаў вакцынацыі. Канкрэтная паліклініка не называлася.

Цягам амаль двух гадоў супрацоўніцы паліклінікі знішчылі вакцыны на суму 1 млн 871 тысяча рублёў — паводле цяперашняга курсу гэта 535 тысяч даляраў. Фігуранткам далі «хатнюю хімію» — ад 4 да 5 гадоў абмежавання волі без скіравання ў калонію — і абавязалі кампенсаваць нанесеную шкоду.

Гэта не адзінкавы выпадак. Медработнікі рабілі прыпіскі па тэмпах вакцынацыі, каб атрымліваць прэміі і выконваць паказчыкі.

Чытайце таксама