Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  3. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  4. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  5. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  6. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  7. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  8. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  9. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  10. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  11. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  12. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  13. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  14. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  17. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «некаторыя» беларускія медыкі, якія з’ехалі за мяжу, «просяцца» назад, аднак іх вабіць на радзіму не заробак, а ахова здароўя ў Беларусі «ў цэлым». Пра гэта ён заявіў 31 снежня падчас размовы з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, перадае прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко во время общения с коллективом Минской областной детской клинической больницы. 31 декабря 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. 31 снежня 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка расказаў супрацоўнікам бальніцы, што «жывуць яны тут у добрых умовах» і зараз для іх «паціху будуць будаваць арэнднае жыллё».

— Будзем старацца, каб вы на сваёй роднай зямлі працавалі, а не бегалі дзесьці па свеце ў пошуках лепшага жыцця, — паабяцаў палітык.

Тут жа ён дадаў, што некаторыя дактары, якія з’ехалі раней, цяпер вяртаюцца ў Беларусь. Як вынікае са словаў Лукашэнкі, гэтае пытанне ён курыруе асабіста.

— Я рады, што некаторыя з вашых пабеглі, а цяпер (у мяне на стале стос матэрыялаў і дакументаў) просяцца назад. Я задаю пытанне: «Так, а чаму ж? Што ж вы? Там і заробак, і ўсё». — «Не, Не, Не. Такой аховы здароўя, як у Беларусі, няма». У комплексе, у цэлым, — заявіў Лукашэнка.

Палітык лічыць, што беларускім спецыялістам складана рэалізаваць сябе за мяжой, нягледзячы на высокую кваліфікацыю, і папракнуў Польшчу, якая, на яго думку, не цэніць дактароў з Беларусі і Украіны.

— Дзіўна. Я думаў, што палякі — гэта нашыя людзі, нашыя родныя, славяне і іншае, ніколі нашых людзей не пакрыўдзяць. Але нічога такога: гэта палякі, а вы вось там усе — і ўкраінцы, і беларусы і гэтак далей. Але калі нехта хоча паспрабаваць — калі ласка. Не хацелася б, але глядзіце самі, вы робіце свой выбар, — сказаў Лукашэнка.

Не так даўно «Белыя халаты» прааналізавалі звесткі закрытай справаздачы Міністэрства аховы здароўя і адзначылі недахоп кадраў як адну з ключавых праблем у медыцыне.

Самі чыноўнікі запэўніваюць, што забяспечанасць беларусаў дактарамі вышэйшая, чым у Еўропе: на пачатак 2024 года 53,2 доктара на 10 000 чалавек насельніцтва, за год да таго — 52,2 пры сярэднееўрапейскім паказчыку 37 дактароў і крыху менш за 106 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу на дзесяць тысяч насельніцтва (паводле звестак СААЗ).

Аднак незалежныя эксперты ставяць пад сумнеў афіцыйную статыстыку. Як паказаў Грамадзянскі маніторынг сістэмы аховы здароўя, фактычная забяспечанасць дактарамі ў Беларусі — ад 26 да 40 дактароў на 10 тысяч насельніцтва.

Пры гэтым прапаганда запэўнівае, што колькасць медыкаў у нашай краіне «з кожным годам расце».

Нагадаем, 30 снежня, размаўляючы з работнікамі Мінскага метрапалітэна на адкрыцці новых станцый, ён таксама закрануў тэму «збеглых», якія нібыта «просяцца назад» у Беларусь, бо за мяжой «дактарам, настаўнікам» прапануюць працаваць «пасудамыйкамі».

Са словаў Лукашэнкі, менавіта таму была створанаяя камісія пад кіраўніцтвам генпракурора для разгляду зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой — менавіта туды ён прапануе «ісці тлумачыцца».

Чытайце таксама