Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


/

За апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў у Польшчы вырасла на 287 тысяч чалавек, прычым як мінімум 38 тысяч пасяліліся ў суседняй краіне за мінулы год. Так лічыць кракаўскі раённы дэпутат Міколай Касей на падставе даследавання, піша Polskie Radio.

Акция ко Дню Воли. 23 марта 2025 года, Варшава, Польша. Фото: Reform.news
Акцыя на Дзень Волі. 23 сакавіка 2025, Варшава, Польшча. Фота: Reform.news

Міколай Касей прааналізаваў электронны рэестр уліку насельніцтва Польшчы і выявіў, што ў 2024 годзе там з’явілася не менш за 38 тысяч беларускіх імёнаў. Галоўныя высновы яго даследавання наступныя:

  • на пачатак 2025 года ў Польшчы было зарэгістравана больш за 348 тысяч чалавек з беларускімі імёнамі, як з польскім грамадзянствам, так і без;
  • з 2024 года колькасць беларусаў у дзяржаўным рэестры імёнаў вырасла на 12%;
  • за апошнія пяць гадоў, з 2020 года, колькасць беларускіх мігрантаў у Польшчы павялічылася на 280 тысяч чалавек.

Аўтар даследавання прааналізаваў звесткі пра колькасць беларусаў у Польшчы на аснове ананімных звестак з базы дадзеных PESEL — дзяржаўнага рэестра ўліку насельніцтва. Частку імёнаў можна адназначна ідэнтыфікаваць як беларускія — з мужчынскіх гэта, напрыклад, Aliaksandr, Siarhei, Dzmitry. Уладальнікі гэтых імёнаў адразу траплялі ў спіс беларусаў.

Такія імёны, як Ivan, Ruslan ці Andrei, маглі належаць не толькі беларусам, але і ўкраінцам, і расіянам. У гэтым выпадку выкарыстоўвалася прапарцыйная сістэма.

Агульная колькасць мужчын з беларускімі імёнамі ў Польшчы ацэньваецца ў 201 620 чалавек, жанчын — 147 026 чалавек. Такім чынам, агульную колькасць беларусаў і беларусак у Польшчы можна ацаніць у 348,5 тысячы чалавек.

На пачатак 2020 года колькасць беларусаў у Польшчы складала 61,7 тысячы. Самы вялікі рост быў адзначаны ў 2022 годзе, калі ў суседнюю краіну перасялілася больш за 103 тысячы беларусаў. За апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў у Польшчы вырасла на 287 тысяч чалавек.

Нагадаем, паводле інфармацыі польскага Упраўлення па справах замежнікаў, у 2024 годзе беларусы сталі другой па колькасці групай замежнікаў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы (2600 чалавек) і другой па атрыманні віду на жыхарства (42 тысячы).

Адзначым, лічбу ў 38 тысяч беларусаў, якія з’ехалі летась (як і 42 тысячы, што атрымалі ВНЖ), можна супаставіць з колькасцю буйнога беларускага райцэнтра: напрыклад, паводле звестак Белстата, на 1 студзеня 2024 года ў Ваўкавыску налічвалася 41 510 чалавек, у Калінкавічах — 36 941 чалавек.

Чытайце таксама