Maxar Technologies апублікавала спадарожнікавыя здымкі, па якіх можна ацаніць маштаб катастрофы пасля разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС. У кампаніі паведамілі, што іх выявы ахапілі больш за 2500 квадратных кіламетраў на паўднёвы захад ад Херсона — паміж новай Кахоўкай і Дняпроўскім залівам у месцы яго ўпадзення ў Чорнае мора.
На здымках — рэшткі дамбы Кахоўскай ГЭС, затопленыя тэрыторыі, пазначаныя толькі дахамі дамоў, што трохі ўзвышаюцца над вадой. Глядзіце, як было і што стала пасля таго, як у ноч на аўторак, 6 чэрвеня, была разбураная дамба Кахоўскай ГЭС.
У ноч на аўторак, 6 чэрвеня, была разбураная дамба Кахоўскай ГЭС. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што каля трох гадзін ночы расійскія войскі здзейснілі ўнутраны падрыў канструкцый Кахоўскай ГЭС. У зоне падтаплення апынуліся 80 населеных пунктаў.
Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што дыверсію на Кахоўскай ГЭС здзейсніла Украіна. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў Расію экатэрарыстам і адхіліў абвінавачанні ў тым, што гэта Украіна падарвала Кахоўскую ГЭС.
Чытайце таксама