Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У ЗША словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што вагнераўцы просяцца на захад, «на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў», лічаць чарговым безадказным каментаром. Амерыканская армія гатовая абараняць кожны сантыметр тэрыторыі NATO, адзначыў на брыфінгу прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер.

Представитель Госдепартамента США Мэтью Милллер на брифинге 24 июля 2023 года. Скриншот: youtube.com/@StateDept
Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер на брыфінгу 24 ліпеня 2023 года. Скрыншот: youtube.com/@StateDept

«Я скажу, што гэта яшчэ адзін з серыі безадказных каментароў Лукашэнкі. І адзінае, што я паўтару, як казаў з іншай нагоды раней на гэтым брыфінгу, Злучаныя Штаты будуць абараняць кожны дзюйм тэрыторыі NATO», — сказаў Мілер.

Ён таксама пракаментаваў словы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, што Польшча плануе захапіць Заходнюю Украіну. «Я б сказаў, што ёсць толькі адна краіна ў рэгіёне, якая прадэманстравала не толькі намер, але і гатоўнасць уварвацца да сваіх суседзяў. І гэта Расія, а не Польшча, не якая-кольвек іншая краіна ў рэгіёне. Такім чынам, я хацеў бы проста паўтарыць, што наш саюз з Польшчай моцны. Польшча, вядома, сябра NATO, і мы будзем абараняць, калі спатрэбіцца, кожны сантыметр тэрыторыі NATO», — дадаў Мілер.

Нагадаем, 23 ліпеня Лукашэнка сустракаўся з Пуціным пад Санкт-Пецярбургам. Там ён паведаміў, што яго пачалі «напружваць» вагнераўцы. «Просяцца на захад: „Дазвольце нам!“ Я кажу: „Вам навошта на захад туды?“ Ну і цішком… Мы ж кантралюем, што адбываецца. — „Ну, сходзім на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў“», — расказваў палітык.

Раней, 21 ліпеня, Пуцін заявіў на нарадзе з чальцамі Савета бяспекі, што Польшча плануе акупаваць тэрыторыі Украіны, а таксама прыглядаецца да беларускіх земляў.