Колькасць ахвяр паводкі, якая абрынулася на паўночна-ўсходнія раёны Лівіі, перавысіла 11 тысяч. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Arabiya са спасылкай на Таварыства Чырвонага Паўмесяца.
«Зніклымі без вестак да гэтага часу лічыцца каля 20 тысяч чалавек», — заявілі ў арганізацыі.
Таксама паведамлялася, што не менш за дзве тысячы целаў загінулых змыла паводкай у Міжземнае мора.
Нагадаем, у Лівію «Даніэль» прыйшоў 9 верасня. Ён дасягнуў узбярэжжа ў раёне Бенгазі і рушыў на ўсход, руйнуючы прыбярэжныя вёскі і гарады. Мацней за ўсё ад стыхіі пацярпеў партовы горад Дэрна, дзе жыло каля 125 тысяч чалавек. «Даніэль» разбурыў дзве дамбы, пасля чаго ў горад хлынулі патокі вады з рэк. Вада затапіла большую частку горада, змываючы ў моры цэлыя раёны з іх жыхарамі. Усё адбылося ноччу, што знізіла шанцы мясцовых жыхароў выжыць. Ратавальныя службы змаглі трапіць у затоплены горад праз суткі.
У закранутых паводкамі раёнах уведзеная каменданцкая гадзіна.