Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў заходнюю частку суседняй Гаяны — Эсэкіба — 24-м штатам краіны. Ён заклікаў Нацыянальную асамблею Венесуэлы прыняць закон пра абарону спрэчнай тэрыторыі, піша выданне Ultimas Noticias.

Президент Венесуэлы Николас Мадуро держит документ, переданный ему главой Национального избирательного совета Венесуэлы Элвисом Хидробо Аморосо, в котором зафиксированы итоги референдума 3 декабря в Венесуэле. Фото: Reuters
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура трымае дакумент, перададзены яму кіраўніком Нацыянальнай выбарчай рады Венесуэлы Элвісам Хідроба Амароса, у якім зафіксаваныя вынікі рэферэндуму 3 снежня ў Венесуэле. Фота: Reuters

«Новы штат» Венесуэлы атрымаў назву Гаяна-Эсэкіба. Мадура прапанаваў стварыць на далучанай тэрыторыі падраздзяленні ведамстваў, якія выдаюць ліцэнзіі на здабычу газу, нафты і карысных выкапняў. Нафтавым кампаніям, якія працуюць у «новым штаце», ён даў тры месяцы на завяршэнне аперацый.

«Толькі па-добраму. З павагай да міжнароднага права, з павагай да законаў, з павагай добрасуседства», — сказаў Мадура.

Ён таксама даручыў стварыць вярхоўны камісарыят па абароне Эсэкіба, распрацаваць план сацыяльнай дапамогі насельніцтву рэгіёна, а таксама правесці перапіс і выдаць яго жыхарам пасведчанні асобы. Таксама Мадура запатрабаваў апублікаваць і распаўсюдзіць у адукацыйных установах новую карту Венесуэлы.

Нагадаем, 3 снежня ў Венесуэле прайшоў рэферэндум, па выніках якога каля 95% грамадзян Венесуэлы прагаласавала за ўключэнне Эсэкіба ў склад краіны, насуперак рашэнню Міжнароднага суда ААН, які прадпісваў Каракасу ўстрымацца ад любых дзеянняў па змене сітуацыі ў тэрытарыяльнай спрэчцы з Гаянай.

Што за Гаяна?

Гуаяна-Эсэкіба (таксама Заходняя Гаяна) — спрэчная тэрыторыя на захадзе сучаснай Рэспублікі Гаяна, у басейне ракі Эсэкіба. Доўгая тэрытарыяльная спрэчка незалежнай Венесуэлы пачалася яшчэ ў XIX стагоддзі спачатку з Брытанскай імперыяй, а затым працягнулася і з незалежнай Гаянай. Плошча вобласці — амаль 160 000 км², насельніцтва — каля 300 000 чалавек.

У Венесуэле зноў актыўна загаварылі пра «ўз'яднанне» пасля выяўлення ў тэрытарыяльных водах Гаяны вялікіх запасаў нафты. Улады краіны хочуць прыцягнуць да іх распрацоўкі амерыканскія і кітайскія кампаніі.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, якога шмат хто ў свеце лічыць дыктатарам, а Аляксандр Лукашэнка называе сваім сябрам, агрэсіўна выказваўся на адрас Гаяны, заявіўшы, што тая выбрала шлях «эскалацыі вайны».