Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

УСУ ўвечары 14 студзеня збілі над Азоўскім морам расійскі самалёт А-50 і падбілі ІЛ-22. Пра гэта паведамляюць РБК-Украіна і «Суспільне» са спасылкай на крыніцы ў Сілах абароны.

Самолет ДРЛО А-50 в 2011 году. Фото: wikipedia.org
Самалёт ДРЛА А-50 у 2011 годзе. Фота: wikipedia.org

Самалёт Паветрана-касмічных сіл Расіі А-50 дзяжурыў у раёне Кірылаўкі (пасёлак у Мелітопальскім раёне Запарожскай вобласці). Каля 21.10−21.15 14 студзеня самалёт знік з радараў. Паводле адкрытых крыніц, у 2022 годзе Расія мела толькі тры такія самалёты і шэсць яго мадыфікацый А-50У. Адзін з А-50 быў пашкоджаны ў лютым 2023 года на аэрадроме ў Мачулішчах.

Самалёт Іл-22М11 быў падбіты ля ўзбярэжжа Азоўскага мора каля 21 гадзіны 14 студзеня. РБК-Украіна апублікавала перахоп перамоваў, як сцвярджаецца, самалёта з дыспетчарам аэрадрома ў Анапе, дзе той просіць пра эвакуацыю, выклік хуткай і пажарнай машыны.

Іл-22М (ці Іл-22М-11) называюць лётным камандным пунктам кіравання. Борт здольны наладжваць устойлівыя да ўплыву сродкаў радыёэлектроннай барацьбы каналы сувязі з войскамі, а таксама забяспечваць сувязь з баявымі часткамі на зямлі і з франтавой авіяцыяй, што ляціць на нізкай вышыні.

Расійскія ваенныя паблікі паведамілі, што самалёт удалося пасадзіць, ёсць пацярпелыя.

Афіцыйна ні Украіна, ні Расія пакуль гэтую інфармацыю не каментавалі.

Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікола Аляшчук у сваім тэлеграм-канале размясціў наступны пост:

«Гэта вам за Днепр! Гарыце ў пекле, нелюдзі! P. S. Пакуль без дэталяў».

Год таму, 14 студзеня, расійская ракета трапіла ў дзевяціпавярховы 16-пад'езны жылы дом у Дняпры. Абрынулася частка дома з 9-га да 2-га паверха. Выбух разбурыў некалькі пад’ездаў і 72 кватэры. Загінула не менш за 46 чалавек, больш за 80 атрымала раненні.

Абноўлена. Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны пацвердзіў інфармацыю, што самалёты былі збітыя. На апублікаваным Залужным відэа відаць трэкі самалётаў, якія пралятаюць над Азоўскім морам. Потым адзін з іх знікае проста над морам — сувязь з бортам, хутчэй за ўсё, была страчаная. Пасля гэтага знікае яшчэ адзін.

«Дзякую Паветраным сілам за выдатна спланаваную і праведзеную аперацыю ў Прыазоўі!» — напісаў Залужны.

Чытайце таксама