Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Пілотам бізнес-джэта, які зваліўся ў гарах Афганістана, анулявалі пілоцкія пасведчанні за тое, што яны падавалі недакладныя звесткі. Абодва лётчыкі падрабілі дакументы пра падрыхтоўку да кіравання Falcon 10, паведамляе расійскае выданне «Известия» са спасылкай на крыніцы ў Мінтрансе.

Скриншот видео афганского радио Hurriyat.
Пілоты Дзмітрый Белякоў і Аркадзь Грачоў і медык Павел Папоў. Скрыншот відэа афганскага радыё Hurriyat.

Сертыфікаты Дзмітрыя Белякова і Аркадзя Грачова пра навучанне палётам на Falcon 10 у ЗША аказаліся фальшывымі. Падчас расследавання высветлілася, што сярод вучняў цэнтра іх не было і яны спецыяльна падрабілі дакументы, каб выконваць рэйсы на бізнес-джэце Falcon 10. Выдадзеныя ім пасведчанні анулявалі 26 студзеня.

Акрамя гэтага, камандзір экіпажа Дзмітрый Белякоў не падаў звестак пра свой узровень англійскай мовы. Ён вучыўся лётаць на двухмесным аднаматорным Tecnam P2002 Sierra, пасля лётаў на P2006 Sierra. Усяго за яго спінай 2,4 тысячы гадзін палётаў. Другі пілот, Аркадзь Грачоў, налётаў 870 гадзін, навучаўся лётаць на розных самалётах, у тым ліку праходзіў падрыхтоўку на Airbus A320 і Boeing 737 у навучальным цэнтры S7 Airlines.

У экспертаў узніклі пытанні і да стану Falcon 10, які разбіўся. Згодна з іх высновамі, на 45-гадовым самалёце не выканалі больш за 15 абавязковых работ па тэхабслугоўванні, а борт не праходзіў абавязковага паўгадавога абслугоўвання.

Нагадаем, самалёт Falcon 10 (рэгістрацыйны нумар RA-09011) 21 студзеня выконваў чартарны санітарны рэйс па маршруце Утапаа (Тайланд) — Ташкент — Масква. На борце знаходзіліся два пасажыры і чатыры чальцы экіпажа. Борт эвакуяваў з Тайланда расіянку, якая да гэтага знаходзілася на апараце ШВЛ. Паводле інфармацыі ад афганскай паліцыі, аварыя адбылася ноччу ў аддаленым горным раёне ў паўночнай частцы Афганістана.

У выніку авіякатастрофы загінулі пацыентка і яе муж. Чатыры чалавекі, у тым ліку два пілоты, выжылі. Адзін з выжылых сам дайшоў да вёскі ў Афганістане і жэстамі папрасіў дапамогі. Выжылых перадалі «Талібану», пазней іх даставілі ў Расію.