Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У Фінляндыі падвялі вынікі другога туру прэзідэнцкіх выбараў. Лідарам краіны стаў экс-прэм'ер Аляксандр Стуб, які перамог былога кіраўніка МЗС Пека Хаавіста, піша фінскае выданне Yle.

Александр Стубб. 11 февраля 2024 года. Фото: Reuters
Аляксандр Стуб. 11 лютага 2024 года. Фота: Reuters

Экс-прэм'ер-міністр Аляксандр Стуб быў кандыдатам ад правацэнтрысцкай Нацыянальнай кааліцыйнай партыі. Былы міністр замежных справаў Пека Хаавіста, сябра левацэнтрысцкай партыі «Зялёны саюз», балатаваўся ў якасці незалежнага кандыдата.

Цяперашняга прэзідэнта Саўлі Ніінісцё не было сярод кандыдатаў, бо ён узначальвае краіну ўжо два тэрміны з 2012 года і не мог больш балатавацца ў прэзідэнты.

Аляксандр Стуб нарадзіўся ў 1968 годзе ў Хельсінкі. Быў міністрам замежных справаў (2008−2011), міністрам па справах ЕС і знешняга гандлю (2011−2014), прэм’ер-міністрам (2014−2015) і міністрам фінансаў Фінляндыі (2015−2016).

Падчас перадвыбарнай кампаніі ўсе кандыдаты на найвышэйшую дзяржаўную пасаду абяцалі ў выпадку перамогі заняць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да суседняй Расіі. Прэзідэнт у Фінляндыі кіруе знешняй палітыкай і палітыкай бяспекі ў цесным супрацоўніцтве з урадам, прадстаўляе краіну на сустрэчах NATO і з’яўляецца галоўнакамандуючым сіламі абароны.