Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


"Вёрстка"

Пасля пачатку наступлення Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці 6 жніўня колькасць добраахвотнікаў, якія заключаюць кантракт з Мінабароны ў Маскве, павялічылася ў два разы. Пра гэта сведчаць звесткі штодзённай статыстыкі Адзінага пункта адбору на кантрактную службу, якія «Вёрстка» атрымала ад крыніцы ў маскоўскай мэрыі.

Наступление ВСУ в селе Малая Лохня Курской области 20 августа 2024 года. Фото: Reuters
Наступ УСУ ў вёсцы Малая Лохня Курскай вобласці 20 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

Добраахвотнікі абгрунтоўваюць жаданне ісці на вайну неабходнасцю абараняць радзіму

Калі за тыдзень, што папярэднічаў атацы УСУ (29 ліпеня — 4 жніўня), кантракт заключалі ў сярэднім 97 чалавек за дзень, то на наступным тыдні (5−11 жніўня) іх колькасць вырасла ўжо да 126 чалавек за дзень. У наступныя два тыдні гэты рост таксама захоўваўся: з 12 да 18 жніўня кантракт падпісвала ў сярэднім 180 чалавек за дзень, а з 19 да 25 жніўня — 213 чалавек за дзень.

«Цяпер палова тых, хто прыходзіць, матывуе гэта ўварваннем УСУ ў Курскую вобласць. Маўляў, „я заўсёды казаў, што пайду, калі нападуць на маю радзіму. Вось напалі“. Або „вы бачылі, што ў Курску робіцца?“» — расказала «Вёрстцы» крыніца, што перадала звесткі пра колькасць набраных кантрактнікаў.

Паводле суразмоўцы, пасля пачатку наступлення УСУ на вайсковую службу пачало запісвацца больш масквічоў, былых вайскоўцаў і тых, хто «даўно хацеў» падпісаць кантракт.

«Стала больш людзей матэрыяльна забяспечаных, з’явілася больш такіх кейсаў, калі чалавек кажа, што „вось, я заўсёды думаў, хацеў, але цяпер наважыўся ў апошні момант“. Яны абгрунтоўваюць сваё рашэнне [падпісаць кантракт] тым, што даўно збіраліся і вырашылі, што цяпер гэта трэба зрабіць», — расказала крыніца.

Мобильный военный госпиталь в Курской области. Фото: Reuters
Мабільны вайсковы шпіталь у Курскай вобласці. Фота: Reuters

Незадоўга да наступу УСУ ў Курскай вобласці ў Маскве ўвялі аднаразовую выплату для добраахвотнікаў — 1,9 млн рублёў (каля 20,8 тысячы даляраў)

Усплёск цікавасці да кантрактнай службы адбыўся незадоўга да атакі УСУ — пасля таго, як 23 ліпеня мэр Масквы Сяргей Сабянін увёў у сталіцы аднаразовую выплату у памеры 1,9 млн рублёў, расказвала «Вёрстка». Калі перад гэтым у сярэднім за дзень кантракт заключалі 30−40 чалавек, то пасля іх колькасць павялічылася ў сярэднім амаль да сотні за дзень.

Да ўвядзення аднаразовай выплаты цікавасць да кантрактаў у Маскве падала цягам усяго года, нягледзячы на заявы ўладаў пра адваротнае. Напрыклад, калі ў жніўні 2023 года ўдзельнічаць вайне пагадзілася больш за тры тысячы чалавек, то ў чэрвені 2024-га колькасць добраахвотнікаў ледзь пераваліла за тысячу.

Чытайце таксама