Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  2. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  3. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  4. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  5. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  6. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  7. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  8. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  9. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  10. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  11. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  12. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  13. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  14. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  15. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  16. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  17. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
Читать по-русски


/

Фінляндыя прызнаная самай шчаслівай краінай свету ўжо восьмы раз запар згодна з World Happiness Report 2025. У гэтым рэйтынгу няма Беларусі — нашую краіну з яго выключылі два гады таму праз адсутнасць звестак: як выявілася, вымераць узровень шчасця ў нашай краіне немагчыма.

Хельсинки. Фото: Pixabay.com
Хельсінкі. Фота: pixabay.com

Што за рэйтынг і як яго складаюць?

Рэйтынг краін свету паводле ўзроўню шчасця (World Happiness Report) — гэта міжнародны даследчы праект, які вымярае паказчык шчасця насельніцтва ў краінах свету. Даследаванне праводзіцца дзейнымі пры Калумбійскім універсітэце даследчымі цэнтрамі «Інстытут Зямлі» (Earth Institute) і «Цэнтр устойлівага развіцця» (Center for Sustainable Development) пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Падчас складання рэйтынгу ўлічваюцца такія паказчыкі дабрабыту, як узровень ВУП на душу насельніцтва, чаканая працягласць жыцця, наяўнасць грамадзянскіх свабодаў, пачуццё бяспекі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, стабільнасць сем’яў, гарантыі занятасці, узровень карупцыі, а таксама ўскосныя паказчыкі стану грамадства, такія як узровень даверу, велікадушнасць і шчодрасць.

Акрамя названых статыстычных звестак і ўскосных паказчыкаў значную частку даследавання складаюць вынікі апытанняў грамадскай думкі жыхароў розных краін пра тое, наколькі шчаслівымі яны сябе адчуваюць, якія праводзіць Міжнародны даследчы цэнтр Гэлапа (Gallup International). Апытанні прапануюць рэспандэнтам у кожнай краіне ацаніць сваё адчуванне шчасця па спецыяльнай шкале.

У топ-5 увайшлі таксама Данія, Ісландыя, Швецыя і Нідэрланды. Коста-Рыка і Мексіка ўпершыню падняліся ў дзясятку, заняўшы 6-е і 10-е месцы. ЗША зваліліся да 24-га месца, гэта іх найгоршы паказчык за ўсю гісторыю рэйтынгу.

З нашых краін-суседзяў самай шчаслівай аказалася Літва, якая размясцілася на 16-м месцы (летась яна займала 19-е месца). Польшча заняла 26-ы радок рэйтынгу (35-ы ў папярэднім дакладзе), Латвія — 51-ы (летась яна займала 46-е месца). Расія на 66-м месцы (летась — 72-е месца), Украіна — 111-е месца (летась — 105-е).

Самай няшчаснай краінай зноў прызнаны Афганістан, асабліва цяжкай сітуацыю называюць афганскія жанчыны. Другім з канца стала Сьера-Леонэ, трэцім — Ліван.

Навукоўцы высветлілі, што на ўзровень шчасця ўплываюць не толькі здароўе і матэрыяльны дабрабыт, але і такія простыя рэчы, як супольныя прыёмы ежы, наяўнасць блізкіх, на якіх можна спадзявацца, і памер сям'і. Напрыклад, у Мексіцы і Еўропе самымі шчаслівымі аказаліся сем'і з чатырох-пяці чалавек.

Таксама даследаванне паказала, што вера ў дабрыню навакольных цесна звязаная з адчуваннем шчасця. У якасці прыкладу прыводзіцца сітуацыя са згубленымі кашалькамі: краіны, дзе людзі часцей знаходзяць і вяртаюць чужыя кашалькі, дэманструюць вышэйшы ўзровень шчасця.

Беларусі ў рэйтынгу няма. Вымераць узровень шчасця ў нашай краіне немагчыма — з 2020 года Беларусь не ўдзельнічае ў апытаннях для рэйтынгу.

Апошняе апытанне ў нас праводзілася ў 2019-м — на аснове яго звестак у рэйтынгу шчасця за 2022 год Беларусь заняла 65-е месца. А ў 2021 і 2020 гадах нашая краіна знаходзілася на 75-м радку.