У Беларусі збіраюцца павялічыць стаўкі транспартнага падатку — як для фізічных, так і для юрыдычных асобаў. Гэта прадугледжвае праект змяненняў у Падатковы кодэкс.
Сума транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці або прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Да прыкладу, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны цяпер трэба плаціць 66 рублёў за год, а хочуць падняць да 70 рублёў. Рост — на 6,1%.
Калі звестак пра дазволеную максімальную масу няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.
Стаўка падатку на аўтамабіль | За год | |
---|---|---|
Для фізічных асобаў (рублёў) | ||
цяпер | плануецца | |
масай да 1,5 тоны | 66 |
70 |
больш за 1,5 тоны, але не больш за 1,75 тоны | 87 | 92 |
больш за 1,75 тоны, але не больш за 2 тоны | 110 | 116 |
больш за 2 тоны, але не больш за 2,25 тоны | 131 | 138 |
больш за 2,25 тоны, але не больш за 2,5 тоны |
153 |
161 |
больш за 2,5 тоны, але не больш за 3 тоны | 174 | 183 |
больш за 3 тоны | 240 | 253 |
матацыкл | 44 | 46 |
Для арганізацый | ||
масай да 1 тоны | 174 | 183 |
больш за 1 тону, але не больш за 2 тоны | 225 | 237 |
больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны | 274 | 289 |
больш за 3 тоны | 349 | 368 |
матацыкл | 75 | 79 |
Нагадаем, пра транспартны падатак нядаўна выказваўся Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, плаціць за дарогі мусяць тыя, хто імі перамяшчаецца: «Нейкую капейку заплацілі, і ўжо гвалт на ўсю рэспубліку: „Ах, шмат“».
Чытайце таксама